Акцыя «Дом без насілля» стартавала з 1 красавіка і працягнецца да канца месяца

Актуальное

Больш падрабязна пра гэта комплекснае прафілактычнае мерапрыемства расказвае старшы ўчастковы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Аляксандр ТАЛАПІЛА:
—    Міністэрства ўнутраных спраў выступіла з ініцыятывай у красавіку правесці акцыю “Дом без насілля”. Ідэю падтрымалі ўсе зацікаўленыя службы. Мэта акцыі — прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы бытавога насілля, растлумачэнне негатыўных наступстваў бытавых канфліктаў, а таксама акцэнтаванне ўвагі людзей і служб на неабходнасці своечасовага рэагавання на ўзгаданую праблему.
У Шаркаўшчынскім раёне ў ходзе акцыі асноўная нагрузка кладзецца на плечы ўчастковых інспектараў міліцыі і супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Яны рэгулярна бываюць у праблемных сем’ях, а таксама наведваюць асоб, якія злоўжываюць спіртным, вядуць асацыяльны лад жыцця. Падчас акцыі асаблівая ўвага ўдзяляецца асобам, якія маюць схільнасць да ўчынення гвалтоўных дзеянняў.
Нагадаем, што любы грамадзянін можа паведаміць пра тое, што ў адносінах яго самога ці блізкіх прымяняецца насілле. Звяртайцеся ў РАУС па тэлефоне 4-12-79.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *