Настаўнікі і вучні Германавіцкай школы забяспечылі жыллём птушак

Актуальное

Першага красавіка не толькі Дзень смеху, але і Дзень птушак. Напярэдадні гэтай нагоды настаўнікі і вучні Германавіцкай школы разам з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў правялі сумесную акцыю пад назвай: “Пабудуем новы домік для птушак”. Дзякуючы дарэктару ААТ “Княж” В. У. Крыўка, дошкі для сінічнікаў былі дастаўлены своечасова. Вучні малодшых класаў з настаўнікам працы А. М. Аляксандровіч старанна і з ахвотай на ўроках працы майстравалі домікі для птушак. Усяго было зроблена больш за трыццаць штук. І вось настаў доўгачаканы час. Хоць зранку і марасіў дождж, але настрой быў ва ўсіх бадзёры. Пакуль ішла падрыхтоўка да працы выглянула сонейка, і птушкі нас сустрэлі вясёлым шчабятаннем. Побач са школай знаходзіцца стары парк. Вырашылі развесіць домікі менавіта ў гэтым месцы. Цяпер у вучняў школы ёсць магчымасць назіраць за птушкамі паміж урокамі, на перапынках і ў вольны час. На будучы год хацелася б, каб і іншыя школы раёна далучыліся да гэтай акцыі. Напрыканцы выказваю шчырую падзяку ўсім дарослым і дзецям за ўдзел у гэтай акцыі і тым людзям, хто неабыякава адносіцца да лёсу птушак і нашай прыроды.
В. КАВАЛЁНАК,
сябра таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *