Даступнасць і якасць паслуг гарантаваны ўсім грамадзянам Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі работнікам аховы здароўя краіны з прафесійным святам, якое было агучана сёння намеснікам прэм’ер-міністра Васілём Жарко на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня медыцынскага работніка ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Вы знайшлі прызванне ў адной з самых важных, адказных і паважаных прафесій, выбраўшы высакародны шлях — дапамагаць людзям, штодзённа змагацца за здароўе і жыцці пацыентаў, праяўляць цярплівасць і міласэрнасць у адносінах да кожнага. На клопат аб чалавеку нацэлена і сістэма аховы здароўя Беларусі. Даступнасць і якасць паслуг, выкарыстанне ў дыягностыцы і лячэнні найноўшых тэхналогій гарантаваны ўсім грамадзянам нашай краіны», — падкрэслена ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі. Прэзідэнт звярнуў увагу, што многія дасягненні айчыннай медыцыны атрымалі міжнароднае прызнанне. Назапашаны вопыт, высокае майстэрства і адданасць справе спецыялістаў галіны зрабілі беларускія клінікі і цэнтры прывабнымі для замежных гасцей. «Дзякую за працу ўрачам і вучоным, правізарам і фармацэўтам, фельчарам, медыцынскім сёстрам і прадстаўнікам малодшага медыцынскага персаналу — усім, хто застаецца верным абавязку, шчыра служыць людзям і дзяржаве», — гаворыцца ў віншаванні.-
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-dastupnasts-i-jakasts-medpaslug-garantavany-usim-gramadzjanam-belarusi-69634-2018/