
У гэты дзень, як па заказу, ужо з раніцы свяціла сонца. З добрым настроем збіраліся прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна на рэспубліканскі суботнік. З прыгасцінічнай плошчы гарпасёлка адпраўляліся шаркаўчане на дапамогу вяскоўцам. Найбольшая колькасць людзей была накіравана ў КУВСП “Гарадзец” на збор камянёў.
Напэўна, ні адну з гаспадарак раёна так не “ўзнагародзіў” ляднік камянямі, як дадзеную. Як паведаміла галоўны аграном гаспадаркі Святлана Уладзіміраўна Яворская, толькі ў аддзяленні Чырвоная гара іх няма. А так кожны год вясной і восенню гэты збор стаў адным з тэхналагічных працэсаў.
Ва ўрочышчы Каменка ўзаралі поле ў 15 гектараў, дзе шмат год пасвіла кароў насельніцтва вёскі Лапунова. А там камянёў, як хто насыпаў! Яшчэ больш іх стала, калі прайшоў трактар з чызелем.
На полі працавалі 11 трактараў маркі МТЗ, частку з якіх прадаставілі мясцовыя фермеры І. А. Садоўскі, В. А. Жалейка, Ю. В. Морхат, В. А. Паляк. Звыш 100 чалавек услед за трактарамі нагружалі ў прычэпы камяні. Акрамя таго, два трактары былі накіраваны на другое поле, дзе займаліся такой жа работай прадстаўнікі УКП ЖКГ і райбальніцы.
Кацярына СОСНА.

Самая жаночая праца камяни збираць!!! тольки у нас такое магчыма!!! адным словам, ДУРДОМ, !!!