Навядзенне парадку на зямлі працягваецца.

Актуальное

Па папярэдніх дадзеных у суботніку, які ў рамках рэспубліканскага праводзіўся ў раёне, прынялі ўдзел 6.791 чалавек, зароблена і пералічана на спецыяльны рахунак 85.796 тысяч рублёў. Палова з іх будзе накіравана на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, другая частка — на падрыхтоўку летніх аздараўленчых лагераў для дзяцей Віцебскай вобласці і ўмацавання іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Чым у асноўным займаліся шаркаўчане? Нашы карэспандэнты пабывалі на месцах. Прыемна ўразіла актыўнасць медыцынскіх работнікаў, якія па максімуму выйшлі на расчыстку лесапаласы ўздоўж чыгункі насупраць будынка новай бальніцы, якая сёлета будзе ўведзена ў эксплуатацыю. Стараліся выкарыстаць пагодлівы сонечны дзень камунальнікі. Дзякуючы іх намаганням у райцэнтры значна “памаладзелі” жалезабетонныя агароджы і бардзюры, распачаты работы па разбіўцы кветнікоў уздоўж вуліц. Сваёй звыклай справай займаліся будаўнікі ПМК-68, якія ў гэты дзень працавалі на асноўных аб’ектах — раённай бальніцы і жывёлагадоўчым комплексе Пашкі.

Вялікія аб’ёмы работ па добраўпарадкаванню правялі перагагічныя і вучнёўскія калектывы школ райцэнтра. Падабралі, расчысцілі, загрузілі і вывезлі са сваіх тэрыторый ўсё лішняе.

Наогул, зроблена даволі шмат. Аднак, як адзначыў у час правядзення абласной селектарнай нарады старшыня райвыканкама М. В. Морхат, спыняцца на зробленым няма падстаў, бо ў час аб’ездаў вытворчых тэрыторый арганізацый райцэнтра і земляў сельгаспрадпрыемстваў выяўляюцца шматлікія негатыўныя факты. Так што паход па навядзенню парадку на зямлі працягваецца.

Эдуард КОРСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *