10 жніўня на базе ААТ «Ельня-Агра» прайшоў семінар вучоба для ідэалагічных работнікаў раёна

Актуальное

IMG_3507

10 жніўня на базе адкрытага акцыянернага таварыства “Ельня-Агра” прайшоў семінар-вучоба для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і спецыялістаў, якія адказваюць за арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Асноўнай тэмай стала “Роля ідэалагічнага актыву ў жыцці Шаркаўшчынскага раёна, асноўныя накірункі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах у Год малой радзімы”. Арганізатарамі і ўдзельнікамі семінара сталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Рудак, першы сакратар райкама БРСМ Міхаіл Часлававіч Пугаўка.

Адкрываючы пленарную частку пасяджэння, якая прайшла ў глядзельнай зале Зоркаўскага сельскага клуба, Людміла Уладзіміраўна Стома нагадала прысутным словы кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Іванаўны Качанавай “Калі нераўнадушна займацца сваёй справай, то вынік будзе абавязкова. А без дасканала выверанай ідэалагічнай работы не будзе рэзультатаў нідзе”.

Затым да прысутных звярнуўся дырэктар ААТ “Ельня-Агра” Міхаіл Мікалаевіч Якімовіч. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства паведаміў пра сацыяльна-эканамічныя паказчыкі гаспадаркі на сённяшні дзень.

Тэмай выступлення намесніка дырэктара ААТ “Ельня-Агра” па ідэалагічнай рабоце Ніны Генадзьеўны Буды стала “Арганізацыя працы і быту работнікаў сельгаспрадпрыемства. Праца Каардынацыйнага савета арганізацыі”. Ніна Генадзьеўна расказала сваім калегам пра гісторыю станаўлення і развіцця гаспадаркі. У 1940-х гадах на гэтай тэрыторыі існавалі два калгасы “Сцяг працы” і імя Калініна. У 1976 годзе гаспадаркі аб’ядналіся ў адну — імя Калініна. А ў лістападзе 2010 года сельгаспрадпрыемства пачало насіць назву адкрытае акцыянернае таварыства “Ельня-Агра” з цэнтрам у вёсцы Зорка. Сёння тут сканцэнтравана развітая інфраструктура. Маюцца сельскі клуб і бібліятэка, пошта, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, нядаўна адкрыта каталіцкая капліца.

У сельгаспрадпрыемстве працуюць 115 чалавек, з іх 36 — жанчыны. 6 работнікаў маюць вышэйшую адукацыю, 26 — сярэднюю спецыяльную. Асноўнымі накірункамі развіцця гаспадаркі з’яўляюцца раслінаводства і жывёлагадоўля, якія і прыносяць грашовы прыбытак. Працоўная дысцыпліна ў ААТ “Ельня-Агра” заўсёды знаходзіцца на высокім узроўні. Кожны з работнікаў стараецца сумленна выконваць свае абавязкі, каб своечасова атрымаць заробленыя грошы. Дарэчы, у гаспадаркі няма запазычанасці па заработнай плаце перад працаўнікамі, няма яе таксама і па выплатах у фонд сацыяльнай абароны, за камунальныя паслугі і г.д. Сёння сельгаспрадпрыемства трывала эканамічна стаіць на нагах, з’яўляецца лідарам па шматлікіх паказчыках сярод іншых гаспадарак раёна.

Падзялілася вопытам з прысутнымі спецыяліст па рабоце з моладдзю ААТ “Ельня-Агра” Ірына Іванаўна Хаданёнак. Дзякуючы мэтанакіраванай і загадзя спланаванай сумеснай рабоце маладзёжных актывістаў, адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта гаспадаркі, заўсёды дасягаюцца станоўчыя вынікі. Ні адно культурна-забаўляльнае ці спартыўна-масавае мерапрыемства ў Шаркаўшчынскім раёне не абыходзіцца без удзелу прадстаўнікоў маладзі з Зоркі. І, дарэчы, гэтыя ўдзелы заўсёды прыносяць ім прызавыя месцы ці нават перамогі.

Працягам азначанай тэмы стала выступленне першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Міхаіла Часлававіча Пугаўкі, які расказаў пра асноўныя накірункі работы пярвічных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна.

Немалаважнай складаючай паспяховай працы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый з’яўляецца захаванне правілаў бяспекі на вытворчасці і аховы працы. Пра парадак правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы расказаў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Рудак.

Падчас другой часткі семінара ўдзельнікі наведалі аб’екты ААТ “Ельня-Агра”, дзе ўласна азнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы ў сельгаспрадпрыемстве. Сёлетні год, як вядома, у нашай краіне аб’яўлены Годам малой радзімы. Для кожнага з нас вельмі важна ведаць гісторыю і сучаснасць сваіх мясцін, падзей, якія тут адбываліся, знакамітых людзей. Не вельмі даўно каля балота Ельня, за вёскай Буды, была пабудавана экалагічная сцежка “Прырода роднага краю”, усталявана вялікая двухпавярховая альтанка для назірання за дзікімі птушкамі, якія насяляюць балотны масіў. Настаўніца біялогіі Германавіцкай СШ Марына Аляксандраўна Фёдарава расказала шмат цікавых звестак пра самае вялікае верхавое балота ў Беларусі, пра дзейнасць валанцёраў-эколагаў, накіраваную на захаванне біяразнастайнасці флоры і фаўны “Ельні”.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_3468 IMG_3472 IMG_3476 IMG_3479 IMG_3483 IMG_3491 IMG_3493 IMG_3498 IMG_3502 IMG_3528 IMG_3529 IMG_3531 IMG_3537 IMG_3546 IMG_3555



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *