Юныя таленты сярод нас: адбыўся фестываль дзіцячай творчасці «Млын талентаў — 2012».

Актуальное

Дзяўчынкі Шаркаўшчынскай СШ № 1 Яна Турчынская, Алена Цярэшка, Крысціна Балай са сваім творчым і таленавітым педагогам Алай Чаславаўнай Рабіза

17 мая па ініцыятыве аддзела адукацыі райвыканкама ў гарадскім пасёлку адбыўся раённы фестываль дзіцячай творчасці “Млын талентаў – 2012”. Менавіта ў гэты дзень актавая  зала Шаркаўшчынcкай сярэдняй школы № 1 нагадвала сапраўдную мастацкую галерэю. На конкурс была прадстаўлена вялікая колькасць работ навучэнцаў школ рознага ўзросту, выкананая ў такіх тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як бумажная пластыка, бацік, пано з прыроднага матэрыялу, аплікацыя, вышыўка, палімерная пластыка, вырабы з  саломкі, такарныя і сталярныя вырабы, а таксама рэчы з тканіны, футра, фларыстычныя скульптуры. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло пад назвай “Гартаючы старонкі кніг”.

Кацярына Жарнасек, якая на конкурсе прадстаўляла Шаркаўшчынскую СШ № 1, на працягу 5 гадоў займаецца бісерапляценнем пад кіраўніцтвам настаўніцы працоўнага навучання Т. С. Бука

Як адзначыла ў час свайго выступлення начальнік аддзела адукацыі райвыканкама і старшыня журы Валянціна Іванаўна Лемяшэўская, у школах нашага рэгіёна вялікая колькасць разумных, творчых і таленавітых дзяцей, і менавіта дарослыя павінны дапамагчы раскрыць іх здольнасці. А фестываль “Млын талентаў – 2012” – выдатная для гэтага магчымасць. Лепшыя творчыя работы шаркаўшчынскіх дзяцей будуць прадстаўлены на выставе-кірмашы ў Полацку, а таксама на выставе ў горадзе Глыбокае ў дні беларускай пісьменнасці.

Пераможцамі фестывалю дзіцячай творчасці прызнаны работы наступных аўтараў: Яўгена Таўкіня і Вольгі Падабыцька (Шаркаўшчынская СШ № 2), Марка Байкоўскага (Германавіцкая СШ), Уладзіслава Русецкага, Алены Цярэшка, Кацярыны Кавалёвай, Кацярыны Жарнасек (Шаркаўшчынская СШ № 1), Алега Пугаўкі (Велікасельская дзіцячы сад-сярэдняя школа), Вольгі Гузак (Радзюкоўская БШ), Віялеты Філіпенка (Станіславоўская БШ), а таксама творчых калектываў Лужкаўскай, Шкунцікаўскай і Стральцоўскай школ.

Вучаніцы 6 класа Лужкаўскай СШ Алена Кашэль і Аксана Мядзелец з вырабамі ўласнай работы
Разьбой па дрэву ў Лонскай школе Арцём Стрыленка і Арцём Латышонак займаюцца пад кіраўніцтвам Яўгена Яўгенавіча Цітовіча

Найбольшая колькасць прыгожых і непаўторных аўтарскіх работ прадставілі на выставу хлопчыкі і дзяўчынкі Шаркаўшчынскай СШ № 1.  Не першы год яны займаюцца ў гуртках пад кіраўніцтваў таленавітых педагогаў Алы Чаславаўны Рабіза, Таццяны Станіславаўны Бука і Аляксандра Міхайлавіча Савіцкага. Унікальныя рэчы, створаныя Палінай Ліманоўскай, Святланай Бука, Ульянай Уладзіміравай, Анастасіяй Дубоўскай, Віялетай Казлоўскай, Анастасіяй Бука, Анастасіяй Шабайла і многімі-многімі  іншымі дзяўчынкамі і хлопчыкамі здольныя упрыгожыць інтэр’ер  любога дома, зрабіць яго утульным і па-вясноваму радасным.

Вольга СТАШЭЎСКАЯ.

Работа вучаніцы Шаркаўшчынскай СШ № 1 Алены Цярэшка
Выстава работ вучняў Стральцоўскай базавай школы
Хлопчыкі Германавіцкай СШ займаюцца разьбой па дрэву пад кіраўніцтвам настаўніка А. М. Александровіча


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *