Кажуць, гаспадар пазнаецца па двару. Яно сапраўды так. Як прыемна паглядзець, у каго парадак і прыгажосць у двары, цвітуць наўкола кветкі, а яшчэ калі гаспадар праяўляе фантазію і каля дома розныя ўпрыгожванні змайструе, то залюбавацца можна. А ўвогуле, паўсюдна павінен быць хоць бы элементарны парадак. У грамадскіх месцах гэтага можна дасягнуць за кошт правядзення суботнікаў. Напрыклад, добра папрацавалі ў мінулую суботу ў аграгарадку Більдзюгі. Шаркаўчане, якія прыехалі на суботнік, займаліся разбіўкай клумбаў і пасадкай кветак каля адміністрацыйных будынкаў, афарбоўкай агароджаў, добраўпарадкавалі жывёлагадоўчы комплекс. Словам, зрабілі шмат спраў, каб прыгожа выглядаў аграгарадок, каб прыемна было прайсціся па яго вуліцах. Варта сказаць, што само насельніцтва Більдзюг таксама актыўна ўключылася ў навядзенне парадку каля сваіх дамоў.
Кацярына СОСНА
НА ЗДЫКАХ: у час правядзення суботніка ў аграгарадку Більдзюгі











