Эфект бабiнага лета

Актуальное

Бабье-лето-5На календары ўжо верасень, але лета працягваецца. Некаторыя сцвярджаюць, што ўжо наступiла бабiна лета. Цi сапраўды гэта так?

З пункта гледжання сучаснай навукi, перыяд бабiнага лета — гэта час, калi ўсталёўваецца стойкi антыцыклон, якi ўплывае на пацяпленне надвор’я.

Чаму ўтвараецца антыцыклон? З пачаткам халадоу ў лiстоце адбываецца працэс разбурэння зялёнага хларафiлу i пачынаюць з’яўляцца аранжавыя, жоўтыя, чырвоныя, фiялетавыя пiгменты. Гэта выклiкае завяданне лiсця i лiстапад, пры гэтым выдзяляецца вялiкая колькасць цяпла. Менавiта тонны раслiннасцi i выклiкаюць значнае павышэнне тэмпературы — адразу на некалькi градусаў. Цяпло паднiмаецца уверх, поўнасцю разганяе аблокi, садзейнiчае павышэнню атмасфернага цiску. Такім чынам i з’яўляецца антыцыклон. Такi кавалачак лета наступае звычайна ў вераснi. Але ў гэтым годзе значнага пахаладання яшчэ не адзначалася. Значыць бабiна лета яшчэ наперадзе.

Па прагнозах сiноптыкаў, тэмпература ў вераснi чакаецца на адзiн градус вышэй клiматычнай нормы.

Бабiна лета — гэта надзвычай прыгожая пара, калi быццам яшчэ i лета, але i ўжо адчуваецца дыханне восенi. Прырода  падштурхоўвае да разважанняў, асэнсоўвання i нават пачатку новага перыяда ў жыццi. Менавiта ў гэты час у даўнія часы iмкнулiся будаваць планы на будучыню з верай, што яны абавязкова здзейсняцца.

Г. БУКА,

інжынер-аграметыяролаг.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *