Выхаванцы Шаркаўшчынскага яслі-сада № 4 павіншавалі матуль са святам

Молодежь

IMG_8460 (Копировать)

Маленькія выхаванцы дзіцячага яслі- сада № 4  напярэдадні Дня маці  павіншавалі сваіх матуль і бабуль  са святам.  У якасці віншавання дашкаляты пад кіраўніцтвам  педагогаў падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму.  Дзеці спявалі і танцавалі, з вялікім захапленнем удзельнічалі ў вясёлых тэатралізаваных пастаноўках. Адна з іх пад назвай “Ізноў двойка!” асабліва павесяліла ўсіх прысутных і выклікала бурныя апладысменты гледачоў.Бо дзеці ў  жартаўлівай форме прадэманстравалі сваім родным клопаты і турботы дарослых людзей, і, гледзячы на гэтыя сцэнкі з жыцця, нельга было не усміхнуцца. Некалькі яркіх музычных нумароў  пад кіраўніцтвам Анжэлы Вацлаваўны Грыгаровіч выканалі  юныя артысты, якія ў сваім дзіцячым садку наведваюць гурток “Кропелькі”. Вясёлай і цікавай атрымалася бяспроігрышная латэрэя для бацькоў.   Малышы разам з падарункамі, зробленымі сваімі рукамі,  падарылі любімым мамам і бабулям   цёплыя словы віншаванняў і сваю ўвагу.  А  самі бацькі, усе  без выключэння, былі задаволены як канцэртнай праграмай, так і артыстычнымі здольнасцямі сваіх  хлопчыкаў і дзяўчынак. Шчырыя словы ўдзячнасці за падрыхтоўку  дзяцей яны выказалі ў адрас усіх супрацоўнікаў дзіцячага сада.

Завяршылася святочнае мерапрыемства  агульным бацькоўскім сходам “Што такое дзіцячы сад?”Падчас сустрэчы з бацькамі, супрацоўнікі дзіцячага сада падзяліліся з імі вопытам сваёй работы  і пазнаёмілі з планам   і задачамі   на новы навучальны год. Першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Іван Паўлавіч Пальчэх падчас свайго выступлення акцэнтаваў увагу прысутных  на выкананні  мераў пажарнай бяспекі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_8432 (Копировать) IMG_8439 (Копировать) IMG_8440 (Копировать) IMG_8451 (Копировать) IMG_8455 (Копировать)IMG_8477 (Копировать) IMG_8459 (Копировать)IMG_8467 (Копировать) IMG_8472 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *