З пасяджэння райвыканкама 25 мая

Общество

25 мая ў вялікай зале Дома Саветаў адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім прысутнічалі начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў райцэнтра, прадстаўнікі лясніцтваў.
“Аб выніках ацяпляльнага сезона 2011—2012 гадоў і задачах па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2012—2013 гадоў” — асноўнае пытанне парадку дня. З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама М. І. Баговіч.
Начальнік УКП ЖКГ В. Ф. Бука праінфармаваў прысутных аб тым, што будзе зроблена ў бліжэйшы час па надзейнаму цеплавому і воднаму забеспячэнню насельніцтва.
Выкананне мерапрыемстваў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2012—2015 гады ў Шаркаўшчынскім раёне — тэма выступлення начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва В. А. Малюгінай. Па дадзенаму патынню выступілі таксама галоўны ўрач УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” С. Т. Стома, начальнік РАНС А. М. Федуковіч, начальнік РАУС С. М. Арэшкаў, старшыня Германавіцкага сельскага Савета А. А. Рубін і старшыня Радзюкоўскага сельскага Савета М. У. Пачкоўская.
У рабоце пасяджэння райвыканкама, якое вёў першы намеснік старшыні райвыканкама Д. М. Ламака, прыняў удзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, генеральны дырэктар СААТ “Марко” М. В. Мартынаў.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *