Узнагароджаны шаркаўчане

Актуальное

IMG_2234Фото А.Марцинкевича23 кастрычніка ў Полацку прайшла калегія ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Прыемнай часткай стала ўзнагароджанне лепшых працаўнікоў культурнай сферы Віцебшчыны.

Шаркаўшчынскі раён быў адзначаны Дыпломам за 1-е месца ў абласным конкурсным праекце “Дажыначны сноп” і Дыпломам за 2-ое месца ў абласным конкурсным праекце “Дажыначны каравай”. Дадзеныя праекты праводзіліся ў межах абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “ДАЖЫНКІ—2018”.

Дыпломам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі “Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў” быў узнагароджаны майстар Германавіцкага Дома ганчара Сяргей Леанідавіч Рымдзёнак.

Фота А. Марцінкевіча

IMG_2074Фото А.Марцинкевича IMG_2082Фото А.Марцинкевича IMG_2137Фото А.Марцинкевича IMG_2212Фото А.Марцинкевича IMG_2237Фото А.Марцинкевича



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *