Выстава творчасці юных мастакоў «Малююць дзеці»

Актуальное

наведвальнікі выставы

24 мая ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы “Малююць дзеці…”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей і Года кнігі. На выставе прадстаўлены работы наведвальнікаў гуртка “Вясёлы пэндзлік” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Юныя мастакі, а гэта вучні першых класаў СШ № 1, прадставілі свае лепшыя пейзажы і нацюрморты, выкананыя гуашшу і васковымі мялкамі. Кіруе гуртком таленавіты педагог Таццяна Аляксандраўна Алянцэвіч. Усе творчыя работы вызначаюцца жыццярадаснасцю і адкрытасцю.
Загадчыца бібліятэкі Тамара Эдвардаўна Паляк і бібліятэкар Алена Цімафееўна Фромертас правялі экскурсію па бібліятэцы і арганізавалі гульню-падарожжа “Казкі — нашы сябры”. Дзеці правільна адказвалі на пытанні, адгадвалі казачных персанажаў. А размова ішла пра рускія народныя і замежныя казкі, пра казкі рускіх і савецкіх пісьменнікаў. За ўдзел у свяце дзеці атрымалі візіткі дзіцячай бібліятэкі, у якіх указаны адрас і час работы ўстановы.
Кацярына СОСНА



1 комментарий по теме “Выстава творчасці юных мастакоў «Малююць дзеці»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *