Выстава работ дзіцячай творчасці «Зберажом зялёную елку»

Молодежь

IMG_1635 (Копировать)

Напярэдадні Калядаў і Новага года практычна ў кожнай сям’і па старой добрай традыцыі ўпрыгожваецца елка, пад якой дзеці імкнуцца адшукаць свае падарункі ад Дзеда Мароза.  Але мала хто задумваецца аб тым, колькі елак знішчаецца ў апошнія дні  года.

У Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 2 нашага гарадскога пасёлка дзеці упэўнены, што жывая елачка прынясе  намнога больш карысці ў лесе, чым спіленая для ўпрыгожвання нашых навагодніх святаў. У самой жа навучальнай установе як заўсёды масштабна і надзвычай крэатыўна прадстаўлена выстава-конкурс   работ дзіцячай творчасці “Зберажом зялёную елку”.Юныя ўдзельнікі акцыі, а гэта, у пераважнай большасці, вучні пачатковых класаў, прадэманстравалі, як можна зрабіць вясёлым і добрым свята,не знішчаючы пры гэтым ні аднаго жывога дрэўца.

З двапамогай сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль дзеці вырабілі навагоднія елачкі з падручнага матэрыялу і другаснай сыравіны: паперы, ватных дыскаў, ёлачных цацак, пластыкавага посуду, галінак, шышак, нітак, цукерак , шмат з чаго яшчэ. Упрыгожылі свае дрэўцы лентамі і мішурой і такім чынам саставілі дастойную канкурэнцыю лясной прыгажуні.

-Навагоднія кампазіцыі, інтэр’ерныя арт-аб’екты з прыродных матэрыялаў  адрозніваюцца сваёй арыгінальнасцю і эстэтычнасцю, а самае галоўнае, ствараючы навагодні настрой яны дазваляюць зберагаць жывыя дрэўцы, што  будуць радаваць нас у лесе ,-адзначылі педагогі СШ № 2, якія ў чарговы раз арганізавалі ў сваёй школе цікавую навагоднюю акцыю.

Асабліва высокай ацэнкі журы атрымалі аўтарскія работы наступных удзельнікаў: Ксеніі і Ангеліны Заяц, Евы Цыунэль, Марыі і Міхаіла Ігнатовічаў, Васілісы Гузавай, Міхаіла Івоніна, Ксеніі Брандзінай, Сафіны Драчовай, Данііла Сухоўскага, Аліны Ермашкевіч, Аляксандра Байкоўскага, Кацярыны Рамановіч, Марыі Лаўрыновіч, Дамінікі Шынкевіч, Андрэя Байкоўскага, Марыі Мядзелец, Яўгенія Барсука. Словы падзякі арганізатары акцыі выказваюць  усім маленькім удзельнікам,вучням школы, а таксама іх бацькам, якія разам са сваімі дзецьмі стварылі надзвычай прыгожыя навагоднія кампазіцыі і  звярнулі ўвагу людзей на тое, што не абавязкова знішчаць жывыя дрэўцы. Штучная елачка, зробленая сваімі рукамі, стане сапраўдным упрыгожваннем для вашага дома ў канун навагодніх святаў.Цікавая экспазіцыя дзіцячых работ  размешчана ў фае Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_1591 (Копировать) IMG_1593 (Копировать) IMG_1594 (Копировать) IMG_1597 (Копировать) IMG_1606 (Копировать) IMG_1612 (Копировать) IMG_1617 (Копировать)IMG_1623 (Копировать)
IMG_1651 (Копировать)IMG_1644 (Копировать)IMG_1628 (Копировать)