Свае вырабы прадставілі ўдзельнікі гуртка «Куфэрак творчасці» на святочнай выставе ў Полацку

Актуальное

У святкаванні 1150-годдзя Полацка прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Віцебшчыны і нашага шаркаўшчынскага краю таксама. Прадэманстраваць сваё майстэрства і творчыя здольнасці мелі магчымасць і юныя жыхары раёна, у прыватнасці, наведвальнікі гуртка “Куфэрак творчасці”, які працуе ў Цэнтры дзяцей і моладзі. Аб гэтым нам паведаміла кіраўнік гуртка Таццяна АЛЯНЦЭВІЧ.
— Полацку — 1150 год, і мы адпраўляемся ў госці да юбіляра, які, як і належыць, сустрэў нас у яркім святочным убранні, велічны і ўрачысты. Прайшло не больш за паўгадзіны, як амаль бязлюдны ў ранішні час праспект ператварыўся ў рознакаляровы кірмаш талентаў. Чаго толькі ні было! Разнастайныя мастацкія вырабы, упрыгожванні, карціны, пано, цацкі і многае іншае. Гледзячы на ўвесь гэты маляўнічы калейдаскоп, узнікла адчуванне, што перад намі раскінулася “скатерть-самобранка” і ёй няма ні канца, ні краю. Вельмі прыемна, што на ёй і мы занялі сваё месца, арганізавалі невялікую выставу гуртка “Куфэрак творчасці”. Менавіта пасля такіх святаў узнікае адчуванне таго, якая багатая талентамі беларуская зямля, і гэта сапраўды невычарпальная крыніца. Таму хочацца пажадаць усім, а асабліва дзецям, развіваць усё тое, што дадзена кожнаму чалавеку ад прыроды. Няхай пра нашу краіну кажуць: “Квітнеючы сад талентаў!”.
Падрыхтавала Людміла ЛАТЫШОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *