На ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня выратавальніка ў Шаркаўшчыскім РАНС адзначылі лепшых супрацоўнікаў

Актуальное Служба 101

IMG_4105Напярэдадні Дня выратавальніка, 18 студзеня, у актавай зале Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраліся афіцэры і супрацоўнікі РАНС. Нагодай стала ўзнагароджванне лепшых па выніках мінулага года.

Загадам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь нагрудны знак “Выдатнік” уручаны начальніку ПАВП № 12 в. Варонка Ігару Кавалеўскаму. Медалём “100 год савецкай пажарнай ахове” ўзнагароджаны першы намеснік начальніка РАНС Іван Пальчэх, старшы інжынер РАНС Мікалай Маркушонак, камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Яўгеній Ерашонак, старшы пажарны ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Аляксандр Прыстаўка, дыспетчар цэнтральнага аператыўнага кіравання Іван Буйчонак.

Нагрудны юбілейны знак “15 год Беларускай грамадскай арганізацыі “Выратавальнік” уручаны камандзіру аддзялення ПАВП № 12 в. Варонка Аляксандру Дземідовічу і вадзіцелю ПАВП № 13 аг. Лужкі Дзмітрыю Крыўка.

Напрыканцы мінулага года на службу ў Шаркаўшчынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях прыйшлі новыя супрацоўнікі. Сярод іх вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 гарадскога пасёлка Андрэй Мілянцей і старшы інспектар справаводства Надзея Грыгаровіч. Начальнік РАНС Андрэй Мечыслававіч Федуковіч прадставіў калектыву новых супрацоўнікаў, пажадаў ім плённай і паспяховай працы.

Андрэй Мечыслававіч адзначыў, што з якімі б цяжкасцямі не прыходзілася сутыкацца пажарным-выратавальнікам у сваёй паўсядзённай рабоце, трэба заўсёды прытрымлівацца каманднага духу, адчуваць сяброўскую падтрымку. Гэтыя фактары ў поўнай меры забяспечваюць паўнавартаснае выкананне сваіх абавязкаў, дазваляючы выратавальнікам заваёўваць аўтарытэт у грамадстве.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4088 IMG_4090 IMG_4092 IMG_4093 IMG_4096 IMG_4102 IMG_4103