У адзін з чэрвеньскіх дзён каля рэдакцыі пачулася гучнае гудзенне. Яго крыніцу хутка ўдалося вызначыць, даносілася яно ад адного з дрэваў, каля кроны якого круцілася мноства пчол. Паступова яны ўтварылі на ствале вакол маткі вялізны жывы клубок. Была ўзнікла думка самім зняць яго, каб потым, паставіўшы каля рэдакцыі вулей, частавацца мядком. Але ахвотных зняць рой не адшукалася, і таму было вырашана даверыць рызыкоўную справу прафесіяналу. Хутка каля рэдакцыі з’явіўся

пчаляр ва ўсёй сваёй экіпіроўцы і распачаў аперацыю па здыманню рою. Мы ж як работнікі прэсы маглі толькі зафіксіраваць цікавы працэс на фотаапарат. Даверыць гэту справу рашылі аднаму з самых вопытных работнікаў рэдакцыі, які, падвяргаючы сябе небяспецы быць пакусаным раз’юшанымі пчоламі, падабраўся з фотаапаратам бліжэй да месца падзеі. І, шаноўныя чытачы, за тое, каб вы ўбачылі гэтыя здымкі, ён заплаціў — атрымаў усё ж адзін укус у шыю. Пчаляр, з двух заходаў забраўшы ўсіх пчолак з маткай, паабяцаў у будучым шчодра пачаставаць рэдакцыю мёдам. Ну а мы спадзяемся, тое, што пчолы абралі менавіта ваколіцы нашай рэдакцыі месцам сваёй пасадкі, паслужыць шчаслівым знакам для нас.
Андрэй БУРЭЦ,
Фота Эдуарда КОРСАКА

