Арт-праграма, прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння Івана Андрэевіча Крылова

Актуальное

374 (Копировать)

2019 год ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы. Традыцыйна распачаўся рознымі асветніцкімі праектамі, адзін з якіх — Арт-праграма, прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння вядомага рускага байкапісца Івана Андрэевіча Крылова. Любімы многімі пакаленнямі чытачоў аўтар нарадзіўся 13 лютага 1769 года.

Афарызмы з самых вядомых яго твораў і сёння ведае кожны з нас. Як заканадаўца жанру байкі І. А. Крылоў унёс бясцэнны ўклад у рускую літаратуру, а таму сёння, нават праз два стагоддзі, яго байкі па-ранейшаму любяць і чытаюць як дзеці, так і дарослыя.

Напярэдадні адметнага юбілею да творчасці таленавітага байкапісца вырашыла звярнуцца бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Казіцкая. Для сваіх юных чытачоў, вучняў 5 “А” і “Б” класаў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1, яна падрыхтавала і правяла цікавую Арт-праграму, у гульнёвай і займальнай форме пазнаёміла маленькіх вучняў з байкамі Івана Крылова і героямі яго твораў, расказала шмат цікавых фактаў, якія дазволілі  вучням глыбей зразумець асаблівасці гэтага жанру і пазнаёміцца з асобай таленавітага аўтара. Падчас сустрэчы ў бібліятэцы дзеці не толькі прачыталі самыя вядомыя творы таленавітага аўтара і паспрабавалі разам зразумець іх значэнне, але і адпачылі, сталі ўдзельнікамі цікавай тэатралізаванай пастаноўкі па матывах басняў Крылова. Усім прысутным мерапрыемства вельмі спадабалася. Яго асноўная мэта, па словах Людмілы Казіцкай, прыцягнуць увагу дзяцей да добрай кнігі і праз гульню пазнаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак  з творчасцю Івана Андрэевіча Крылова і героямі яго павучальных кароткіх расказаў. Цікавую забаўляльную праграму ў дзіцячай бібліятэцы разам з вядучай правялі яе юныя памочніцы — удзельніцы літаратурнага клуба “Жывое слова” Улада Пінчук і Вікторыя Баговіч.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.