Святкаванне ў Шаркаўшчыне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Актуальное

Шматпакутная Беларусь… У розных легендах і паданнях, гістарычных дакументах расказваецца аб тваім мінулым. Колькі разоў шлях варожых полчышчаў праходзіў цераз маляўнічыя і непаўторныя краявіды зямлі Беларускай. Пакутавала, але не здавалася карэннае насельніцтва, раз за разам паўстаючы з папялішчаў, занава адбудоўваючы гарады і вёскі, паляпшаючы свой дабрабыт нястомнай працай. Але ўсе верылі ў лепшую будучыню, прыкладваючы максімум намаганняў для яе набліжэння. Менавіта так было і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі гітлераўскія армады за даволі кароткі час захапілі тэрыторыю рэспублікі і імкліва набліжаліся да Масквы.
Але і на гэты раз не скарыліся беларусы. Толькі на тэрыторыі нашага раёна дзейнічалі ў тыле ворага Полаўская падпольная арганізацыя “За Радзіму”, партызанскія злучэнні “Спартак”,”Кастрычнік”. Мірнае насельніцтва, як магло, дапамагала народным мсціўцам. Аб усім гэтым гаварыў на ўрачыстасці, якая з нагоды 68-й гадавіны Незалежнасці Беларусі праводзілася ў райцэнтры, старшыня райвыканкама М. В. Морхат. На жаль,падкрэсліваў кіраўнік раёна, не абыйшлося без ахвяр. За гады акупацыі гітлераўцы загубілі жыцці 2.027 мірных грамадзян.
Але мы, савецкія людзі, перамаглі ў гэтай страшнай нечалавечай вайне, якая доўжылася 1.418 дзён. І вось ён, дзень вызвалення. 1-га ліпеня 1944 года 44-я механізаваная брыгада пад камандаваннем палкоўніка Халаева вызваліла наш любімы гарадскі пасёлак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, хаця ў час гэтай баявой аперацыі загінулі 156 воінаў Чырвонай Арміі. Фронт пакаціўся на захад, а шаркаўчане без прамаруджвання ўзяліся за аднаўленне разбуранай гаспадаркі, упэўнена пераадольваючы шматлікія цяжкасці.
Мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых, мы ў вечным даўгу перад кожным ветэранам, хто ў гады ваеннага ліхалецця са зброяй у руках змагаўся ў радах Чырвонай Арміі, партызанскіх атрадах, вырошчваў хлеб на акупіраванай тэрыторыі, выпрабоўваў нечалавечыя пакуты ў канцэнтрацыйных лагерах…
—    Мы ніколі не забудзем пра ваш гераізм, — гаварыў Мечыслаў Віктаравіч. — І наш сённяшні абавязак — аказваць паўсядзённую дапамогу ўсім, хто каваў Перамогу, набліжаючы наступленне гэтага шчаслівага дня. Верце, паважаныя ветэраны, мясцовая ўлада зробіць усё магчымае, каб вы шчасліва жылі на роднай нам зямлі.
Ад імя маладога пакалення выступіў першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзмітрый Туронак.
Хвіліна маўчання, салют, кветкі і вянкі да падножжа помніка загінуўшым. Вянок ад райвыканкама ўсклалі М. В. Морхат і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Дз. М. Ламака.
Галасы выступаючых праносіліся над галовамі прадстаўнікоў працоўных калектываў райцэнтра, якія ў расквечаных калонах прыслухоўваліся да кожнага сказанага слова. А яны акумуліраваліся, каб ужо праз некалькі дзён увасобіцца ў канкрэтныя справы, накіраваныя на далейшае паляпшэнне дабрабыту насельніцтва.
А тыя дзеі, што адбываліся на плошчы, сведчанне сказанаму вышэй. Набіраецца моцы маладзёжны рух. І лепшым з лепшых прадстаўнікоў новага пакалення былі ўручаны членскія білеты БРСМ. Паўнацэннымі грамадзянамі нашай рэспублікі сталі ў гэты дзень і тыя, каму Мечыслаў Віктаравіч Морхат уручыў асноўны дакумент — пашпарт.
Чарговы Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь шаркаўчане сустрэлі ў памаладзеўшым, папрыгажэўшым, расквечаным у розныя колеры вясёлкі гарадскім пасёлку. І ў гэтым самая вялікая роля мясцовай улады, асабіста старшыні райвыканкама М. В. Морхата. Аб зробленым у апошнія гады, а гэта і новы мост цераз раку Дзісна, і газіфікацыя населенага пункта, і ўзвядзенне новага паліклінічнага аддзялення, і стварэнне маляўнічага месца адпачынку на беразе Дзісны. Але, як гучала ў прамове, на дасягнутым заспакойвацца нельга. Дзякуючы аператыўным рашэнням і прынятых па іх мерах, гасцінна расчыніла свае абдымкі месца адпачынку па вуліцы Першамайскай, непазнавальна змяніўся пасля праведзенай капітальнай рэканструкцыі стадыён каля сярэдняй школы № 1, дабудоўваецца раённая бальніца, шмат і іншых задум.
З усім гэтым удзельнікам урачыстасці давялося азнаёміцца літаральна праз гадзіну-другую. Пад гукі ваеннага аркестра, святочная калона, расквечаная сцяжкамі, шарамі, шчырымі і радаснымі ўсмешкамі шаркаўчан, рушыла да месца адпачынку па вуліцы Пермашайскай, дзе ў гэты дзень ладзілася свята вуліцы. Арыгінальны сцэнарый, у якім абавязкова знайшлося месца для ўрачыстага пераразання стужкі і ўручэння сімвалічнага ключа дырэктару УКП ЖКГ В. Ф. Буку.
Звяртаючыся да жыхароў вуліцы, Мечыслаў Віктаравіч падзякаваў усім за шматгадовую добрасумленную працу, павіншаваў лепшых прадстаўнікоў, уручыў падзякі старшыні райвыканкама і каштоўныя падарункі найбольш вызначыўшымся і юбілярам. Выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшы час работы па добраўпарадкаванню гэтага куточка будуць працягвацца і ён стане яшчэ прыгажэйшым.
І вось святочная калона, змяніўшы напрамак руху на 180 градусаў, накіравалася на адкрыццё стадыёна. Чакалі такога моманта даўно. І ён наступіў. Мечыслаў Віктаравіч перарэзаў чырвоную стужку, шчыра падзякаваў усім, а гэта будаўнічыя арганізацыі ДРБУ-131, ДБУ-26, УКП ЖКГ, сельгаспрадпрыемствы “Даватарскі”, “Жвіранка”, імя Маркава, “Агратэхсэрвіс”, педагагічнаму калектыву СШ № 1, работнікам аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і ўсім, хто прыняў непасрэдны ўдзел у гэтай вельмі важнай і неабходнай справе.
Пасля прывітальных слоў усіх жадаючых, на бегавых дарожках спрачаліся каманды школ і працоўных калектываў, якіх актыўна падтрымлівалі балельшчыкі на запоўненых трыбунах. Змагаліся за званне мацнейшых гіравікі і аматары “пахадзіць на руку”, найбольш трапных віталі суддзі па дартсу.
А фінальным акордам стала выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля Васюкоўскага Дома культуры. На працягу гадзіны самадзейныя артысты выступалі на адкрытай пляцоўцы, радуючы шматлікіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства сваім майстэрствам. А людзі не разыходзіліся, хаця і тэмпература паветра была пад 30 градусаў. І тут вельмі да месца падзякаваць работнікаў раённага спажывецкага таварыства, якое ўзначальвае А. Д. Далецкі. Разгорнутыя гандлёвыя рады па вуліцы Першамайская, уздоўж вуліцы Халаева, на спартыўнай пляцоўцы, каля школы. З густам і выдумкай прапанавалі сваю прадукцыю работнікі гандлю. А жадаючых адведаць прысмакаў было шмат.
А познім вечарам на адкрытай пляцоўцы каля РДК шаркаўчанам была прадастаўлена магчымасць папрысутнічаць на эстраднай праграме “Беларусь мая”.

На свяце пабываў і падрыхтаваў фотарэпартаж Эдуард КОРСАК



7 комментариев по теме “Святкаванне ў Шаркаўшчыне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

  1. Большое спасибо руководству района за то,что делается для благоустройства Шарковщины.Это уже не тот заброшенный районный центр с заросшим центральным парком и воронами, мечтающими «попасть на мимо проходящего прохожего».Радуются глаза и душа отдыхает, когда приезжаешь.И просто хочется пройти пешком, дабы сейчас есть такая возможность пройти по тратуару. А вы Эдуард правы! Где Вы шарковчяне?
    Хотелось бы прочитать о судьбе Кирпичного завода сейчас.Ведь наличие производства местного строительного материала внесло бы не малый в клад в районный бюджет?

  2. ната:Эдуард Корсак: вам про Фидота а вы про Якова!!! Реч ведет «Я» о том что с таким же успехом и год назад могли открыть стадион! Глобально нечего не поменялось! И да я работал на его строительстве, спасибо элементарного не услышал!!!

  3. Эдуард Корсак,Вы правы. Вот если бы все, кто здесь пишет негатив, доказали -«Не на словах, а на справе» свою причастность к новому, что стараются сделать для себя жители района.

  4. Паважаны «я», на жаль, падчас падрыхтоўкі рэпартажаў са стадыёна мне не ўдалося ўбачыць вашага асабістага ўдзелу. У вас ёсць магчымасць унесці свой уклад у добрую справу на сектарах, дзе будзе ўстаноўлена спецыяльнае спартыўнае абсталяванне. Чакаю вас. Калі не цяжка, мы пакажам у фотарэпартажы ваш працоўны гераізм. Не на словах, а на справе.

  5. а что нового на стадионе открыли? заасфальтироовали беговую дорожку вокруг поля, пару скамеек поставили новых — и это открытие нового стадиона??????? пол района работало, а что сделали, непонятно. это не открытие нового стадиона, а открытие новой беговой дорожки вокруг стадиона. хотя и это уже кое что. похвально

    а что слелани в зоне отдыха, пару беседок, качелей — это зона отдыха??? ха ха

  6. Лучше бы потратили эти деньги на строительство детских площадок, которых в городе нет, не считая ул. М.Горького!!! Остальным детям остается сидеть в беседке, либо бегать по дорогам, подвалам и прочим небезопасным местам! 🙁 Печально…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *