«На Вялікдзень завіталі , віншаванні атрымалі»

Актуальное

IMG_1531 (Копировать)Творчы калектыў Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў пад кіраўніцтвам Вікторыі Казіміраўны Дубоўскай стараецца зацікавіць шаркаўчан вывучэннем  духоўнай і культурнай спадчыны продкаў, выхаваць да яе павагу і пашану. Вось і ў першыя дні мая,  падчас святкавання галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня,  супрацоўнікі цэнтра рамёстваў пераўвасобіліся  ў артыстаў і не толькі расказалі , але і паказалі ўсім прысутным гасцям, як некалі нашы продкі весела  і цікава адзначалі гэтае свята і  які глыбокі сэнс укладвалі яны ў кожнае абрадавае дзеянне.

Цікавы сцэнарый велікоднай урачыстасці  дазволіў усім прысутным зазірнуць у мінулае, далучыцца да народных традыцый, абрадаў і звычак нашых продкаў. Напачатку святочнай праграмы усіх яе ўдзельнікаў і гасцей са святам Вялікадня павіншаваў настаяцель прыхода  храма “Усіх смуткуючых Радасць”, протаіерэй Віктар Валашчук.  Атмасферу свята  дапамаглі стварыць  і ўдзельніцы фальклорнага гурта “Калядзіца”. Самадзейныя артысты шмат жартавалі, весялілі гасцей, праводзілі з імі розныя гульні і конкурсы.  Цікавую святочную праграму для шаркаўчан  падрыхтавалі і правялі Вікторыя Дубоўская, Алёна Сухаверская, Святлана Заіка, Яўген Ананіч,  прадстаўнікі народнага клуба нацыянальнай кухні “Груца”  пры Радзюкоўскім сельскім Доме культуры Уладзімір Радзюк і  Ганна Іванкіў,  некаторыя  іншыя самадзейныя артысты раённага Цэнтра рамёстваў. У гэты ж дзень наведвальнікі ўрачыстасці змаглі пазнаёміцца з выставай аплікацый з саломкі    Алы Нікіфараўны Леднік , якая мела назву “Золата роднай зямлі”. Свята вельмі спадабалася і ўсе прысутныя яшчэ раз пераканаліся ў тым, што крыніца творчых задумак калектыву раённага Цэнтра рамёстваў невычарпальная. Словы падзякі арганізатарам мерапрыемства за яскравае і незабыўнае свята  выказала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН Таццяна Мар’янаўна Клімза, якая разам з наведвальнікамі свайго аддзялення  прысутнічала на мерапрыемстве.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_1470 (Копировать) IMG_1487 (Копировать) IMG_1491 (Копировать) IMG_1499 (Копировать) IMG_1515 (Копировать) IMG_1516 (Копировать) IMG_1521 (Копировать)IMG_1536 (Копировать) IMG_1537 (Копировать) IMG_1558 (Копировать)