Пасяджэнне Шаркаўшчынскага райвыканкама пачалося з уручэння ўзнагарод

Актуальное Общество

IMG_3381 (Копировать)Пасяджэнне Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, якое праходзіла 24 мая, пачалося з уручэння ўзнагарод. Падзякамі старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з юбілеем Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўзнагародзіў настаўніцу па класе цымбал дзяржаўнай установы адукацыі “Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацтваў” Таццяну Міхайлаўну Райкевіч , малодшага навуковага супрацоўніка раённага цэнтра рамёстваў Алу Нікіфараўну Леднік і кіраўніка спраў Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Лідзію Антонаўну Гінько.

Па выніках агляду-конкурсу 2018 года на званне “Лепшы грамадскі пункт аховы парадку” дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 5  базавых велічынь узнагароджаны савет грамадскага пункту аховы правапарадку пры Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце. Узнагароду атрымаў намеснік старшыні грамадскага пункта аховы правапарадку Мікалай Мікалаевіч Рубацкі.

Дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 3 базавых велічынь узнагароджаны  лепшы дружыннік – вадзіцель УКП ЖКГ Яўгеній Сяргеевіч Латышонак.

Дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь узнагароджана лепшая дабравольная дружына – дабравольная дружына гарадскога  пасёлка  Шаркаўшчына, камандзірам якой з’яўляецца Андрэй Вальдэмаравіч Руткоўскі – старшыня Савета Шаркаўшчынска-Міёрскай міжраённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання ДТСААФ.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_3368 (Копировать) IMG_3370 (Копировать) IMG_3373 (Копировать) IMG_3374 (Копировать)