Паслязаўтра — Дзень работнікаў пракуратуры

Актуальное

IMG_5650 (Копировать)

Пракуратура Рэспублікі Беларусь сёння прадстаўляе сабой структурнае аддзяленне адзінай дзяржаўнай цэнтралізаванай сістэмы органаў. Яе асноўным абавязкам з’яўляецца кантроль над выкананнем дзеючых на тэрыторыі краіны заканадаўчых актаў. Сваёй дзейнасцю работнікі пракуратуры Рэспублікі Беларусь забяспечваюць адзінства і вяршэнства закона, здзяйсняюць абарону правоў і свабод чалавека, а таксама інтарэсаў грамадства, маючых пад сабой законную падставу. Асноўная мэта службы работнікаў пракуратуры — супрацьстаянне злачынству і карупцыі.

На гэта ж накіравана і дзейнасць супрацоўнікаў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна, якую ўзначальвае Андрэй Барысавіч Вецюгоў.

Разам з ім працуюць намеснік пракурора Аляксандр Паўлавіч Свяцкі, памочнік пракурора Міхаіл Алегавіч Кучэрын.

Эфектыўная і зладжаная работа калектыву супрацоўнікаў пракуратуры раёна залежыць і ад людзей, якія ажыццяўляюць тэхнічнае забеспячэнне пракурорскай дзейнасці. Да іх ліку адносяцца загадчык канцылярыі Вера Генадзьеўна Рабіза. А яе муж, Мікалай Канстанцінавіч Рабіза, з’яўляецца вадзіцелем пракуратуры. За парадкам і чысцінёй ва ўстанове пільна сочыць Рыта Ігнацьеўна Ліпская. Да таго ж жанчына яшчэ выконвае і функцыі кур’ера.

Пракуратура Шаркаўшчынскага раёна па сваіх паказчыках з’яўляецца адной з лепшых у Віцебскай вобласці. З году ў год адзначаецца ўстойлівая карціна па зніжэнні злачыннасці ў раёне. Павялічваецца рэзультатыўнасць работы праваахоўных органаў па выяўленні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці і па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Тут, несумненна, прысутнічае фактар непазбежнасці пакарання, таму і колькасць злачынстваў з кожным годам змяншаецца.

— У мінулыя гады трывалы падмурак паспяховай работы пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна заклалі яе супрацоўнікі, — кажа Андрэй Барысавіч. — Гэта былыя пракурор Зыгмунд Сігізмундавіч Стацэвіч, памочнік пракурора Лена Казіміраўна Драгель, следчы пракуратуры Уладзімір Сямёнавіч Байданаў і іншыя ветэраны нашай службы, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. І сённяшні састаў пракуратуры стараецца ўтрымліваць зададзеную планку рэзультатыўнасці ў працы. Кожны з іх адказна выконвае ўскладзеную задачу па забеспячэнні дзеючага заканадаўства. Гэта напружаная і добрасумленная праца заслугоўвае самай высокай адзнакі. Упэўнены, што і ў будучым мы будзем з гонарам выконваць свой грамадзянскі і службовы абавязак.

Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў пракуратуры —  жадаю сваім калегам, ветэранам службы здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здзяйснення самых запаветных мар і жаданняў, каб у іх сем’ях панавалі згода, лад і дабрабыт!

Сяргей РАЙЧОНАК.
IMG_5653 (Копировать) IMG_5644 (Копировать)IMG_5646 (Копировать)