У першую нядзелю жніўня работнікі чыгункі адсвяткуюць прафесійнае свята

Актуальное

на тэрыторыі чыгуначнай станцыі “Шаркаўшчызна” праводзіцца суцэльная замена шпалаў

Па традыцыі, у першую нядзелю жніўня сваё прафесійнае свята будуць адзначаць шматлікія прадстаўнікі  стальных магістралей —  беларускія чыгуначнікі. У іх ліку і працаўнікі невялікай станцыі “Шаркаўшчызна”, якія на працягу многіх год забяспечваюць няспынны і бесперабойны рух грузавых і пасажырскіх перавозак.
У склад калектыву станцыі “Шаркаўшчызна”, які ўзначальвае Віктар

дзяжурны па станцыі А. У. Васільеў і прыёмшчык грузаў Ч. Ч. Трашчынскі

Аляксандравіч Лабуць, уваходзяць 8 чалавек, на адказных участках працуюць як вопытныя прафесіяналы, так і  маладыя супрацоўнікі.
Так, своеасаблівы юбілей дзейнасці — 40 гадоў працы на чыгунцы адзначае ў гэтым годзе Часлаў Часлававіч Трашчынскі, які забяспечвае прыём і выдачу грузаў, а таксама нясе адказнасць за іх захаванасць. Разам з ім гэтым відам работ займаецца Юлія Яўгенаўна Гарноўская. Чыгунка мае вялікае значэнне для перавозкі будаўнічых матэрыялаў, сельскагаспадарчых і аптова-гандлёвых грузаў, паліва і драўніны.
Разлік выплат на станцыі ажыццяўляе таварны касір Ірына Уладзіміраўна Максімава. Дарэчы, на станцыі “Шаркаўшчызна” у пасажыраў ёсць магчымасць набыць білет на любы поезд, маршрут якога пралягае па краінах СНД. Каса папярэдняга продажу білетаў працуе штодзённа з 17 да 18 гадзін без выхадных. Дзяжурныя па станцыі нясуць адказнасць за рух цягнікоў. У іх ліку Алег Уладзіміравіч Васільеў, Галіна Казіміраўна Канстанцінава і Яўгеній Іванавіч Лабуць. Акрамя таварных грузаў два разы ў дзень перавозку пасажыраў ажыццяўляе поезд “Віцебск-Друя-Лынтупы”.
Каб шлях грузавых і пасажырскіх цягнікоў заўсёды быў бяспечным і бесперабойным, праводзяцца рэгулярныя праверкі чыгуначнага палатна.  На тэрыторыі раёна ў апошні час гэтай справай займаецца Варапаеўская дыстанцыя пуці – 9 акалодак. У ліпені пад кіраўніцтвам дарожнага майстра Івана Вацлававіча Васілеўскага сіламі трох брыгад праводзілася суцэльная замена шпалаў на працягу 30 кіламетраў пуцей. Названыя віды работ ажыццяўляюцца рэгулярна. Усе неабходныя параметры вызначаюцца з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, недахопы своечасова ліквідуюцца. А значыць, па ранейшаму, чыгуначныя перавозкі застаюцца хоць і не самым хуткім, але ж затое самым танным і бяспечным спосабам перамяшчэння грузаў і людзей.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *