У ААТ «Ельня-Агра» 27 жніўня адсвяткавалі Дажынкі

Сельское хозяйство

IMG_0327 (Копировать)

У Шаркаўшчынскім раёне амаль завяршылася ўборачная кампанія. Па стане на 29 жніўня засталося ўбраць толькі 6 працэнтаў зерневых і зернебабовых культур. Першымі закончылі жніво хлебаробы ААТ “Жвіранка”. Услед за імі 27 жніўня камбайнеры ААТ “Ельня-Агра” убралі апошнія палоскі аўса. Уборачная кампанія ў гэтым сельгаспрадпрыемстве таксама закончылася.

Кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт гаспадаркі вырашылі павіншаваць хлебаробаў з такой знакавай падзеяй. На поле за вёскай Белы Двор, дзе камбайнеры абмалочвалі апошняе поле з аўсом, прыехалі самадзейныя артысты з Зоркаўскага сельскага клуба, з раённага Цэнтра культуры.

Кіраўніку гаспадаркі Міхаілу Мікалаевічу Якімовічу ўручылі бохан духмянага хлеба з ураджаю 2019 года, а галоўнаму аграному Пятру Віктаравічу Протасу — памятны сноп сёлетняга жніва.

— Паважаныя хлебаробы, сёння ў нашай гаспадарцы свята — мы заканчваем уборку зерневых і адзначаем Дажынкі, — такімі словамі вітаў працаўнікоў хлебнай нівы Міхаіл Мікалаевіч. — Нягледзячы на капрызы надвор’я сёлета мы разам з вамі змаглі атрымаць дастойны ўраджай. У сярэднім зерневыя далі па 30 цэнтнераў з гектара. Валавы намалот пераадолеў трохтысячны рубеж. Усяго сабрана з палёў 3166 тон зерня. Нельга вылучыць кагосьці асобна з вас, бо кожны працаваў сумленна. Пяць адзінак камбайнаў на працягу ўсяго жніва ні на адзін дзень не выйшлі са строю. Гэта толькі дзякуючы вашаму вопыту і прафесіяналізму жніўныя палеткі былі ўбраны ў тэрмін і без страт. Асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць вадзіцелі, якія своечасова адвозілі збожжа на сушыльны комплекс. Камбайны ніколі не прастойвалі ў чаканні аўтамабіляў пад разгрузку.

Словы ўдзячнасці я адрасую галоўнаму тэхнолагу палёў Пятру Віктаравічу Протасу. Станоўчыя паказчыкі сёлетняга жніва — значная заслуга галоўнага агранома нашай гаспадаркі.

Міхаіл Мікалаевіч узнагародзіў камбайнераў і вадзіцеляў падзякамі за шчырую і сумленную працу, уручыў кожнаму грашовыя прэміі.

Старшыня прафсаюзнага камітэта сельгаспрадпрыемства Зоя Мікалаеўна Пажарская ўручыла каштоўныя падарункі вадзіцелям, якія перавезлі ад камбайнаў звыш тысячы тон зерня. Імі сталі Васілій Якімовіч і Віктар Красько.

Культработнікі пад акампанемент баяна падарылі хлебаробам вясёлыя і мілагучныя беларускія песні, у якіх услаўлялі чалавека працы.

Адна справа — своечасова сабраць вырашчаны ўраджай, а іншая — яго перапрацаваць і захаваць. Гэтым займаюцца аператары зернесушыльнага комплексу, работнікі склада. Вынікі іх працы не маглі застацца па-за ўвагай кіраўніцтва гаспадаркі. Міхаіл Мікалаевіч Якімовіч адзначыў сумленную працу работнікаў зернесушылкі. Значную дапамогу гаспадарцы на сёлетнім жніве аказала моладзь — старшакласнікі Германавіцкай сярэдняй школы. Юнакі і дзяўчаты больш месяца працавалі на зернесушылцы. Кожны з іх атрымаў не толькі падарункі, але яшчэ і грашовы заробак.

Тым часам пасля заканчэння жніва камбайнеры ААТ “Ельня-Агра” пераселі на іншую тэхніку і распачалі масавую пасяўную кампанію. Зоркаўскія хлебаробы закладваюць аснову ўраджаю 2020 года.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0298 (Копировать) IMG_0300 (Копировать) IMG_0301 (Копировать) IMG_0302 (Копировать) IMG_0303 (Копировать) IMG_0304 (Копировать) IMG_0308 (Копировать) IMG_0309 (Копировать) IMG_0310 (Копировать) IMG_0312 (Копировать) IMG_0313 (Копировать) IMG_0314 (Копировать) IMG_0315 (Копировать) IMG_0318 (Копировать) IMG_0320 (Копировать) IMG_0321 (Копировать) IMG_0322 (Копировать) IMG_0329 (Копировать) IMG_0332 (Копировать) IMG_0335 (Копировать) IMG_0343 (Копировать) IMG_0347 (Копировать) IMG_0349 (Копировать) IMG_0352 (Копировать) IMG_0354 (Копировать) IMG_0355 (Копировать) IMG_0356 (Копировать) IMG_0357 (Копировать) IMG_0358 (Копировать) IMG_0359 (Копировать) IMG_0360 (Копировать) IMG_0363 (Копировать) IMG_0365 (Копировать) IMG_0367 (Копировать) IMG_0371 (Копировать) IMG_0372 (Копировать) IMG_0374 (Копировать) IMG_0376 (Копировать) IMG_0381 (Копировать) IMG_0382 (Копировать) IMG_0383 (Копировать)