Выбары ў Савет Рэспублікі адбыліся ў Беларусі

Актуальное

000019_1568289781_81195_big Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адбыліся 7 лістапада  ў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары прайшло ў кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Савет Рэспублікі — палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавекі. Амаль усе з іх працуюць на грамадскіх пачатках. Толькі старшыня Савета Рэспублікі, віцэ-спікер, старшыні пастаянных камісій з’яўляюцца вызваленымі работнікамі і атрымліваюць зарплату. Вынікі выбараў ЦВК падвядзе 12 лістапада
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/vybary-u-savet-respubliki-prahodzjats-u-belarusi-82791-2019/