Рэдакцыя альманаха завяршыла работу над другім выпускам міжнароднай энцыклапедыі “Лепшыя людзі Беларусі”. Больш за 10 тысяч энцыклапедычных артыкулаў былі складзены і клапатліва вывераны супрацоўнікамі. Маляўніча аформленая энцыклапедыя-фаліянт — гэта помнік пісьменнасці для нашчадкаў, які ствараецца сёння. Яе героі — людзі, якія сваімі дасягненнямі, справамі і ўчынкамі з’яўляюцца прыкладам для мільёнаў суайчыннікаў.
Раённым Саветам дэпутатаў праведзена канкрэтная работа па складанню спіса прадстаўнікоў Шаркаўшчынскага раёна, дастойных для таго, каб быць занесенымі ў альманах. Пасля ўзгаднення з раённым выканаўчым камітэтам прапанаваныя кандыдатуры былі зацверджаны, а дадзеныя пра шаркаўчан накіраваны ў рэдакцыю выдавецтва.
Спадзяёмся, што для жыхароў раёна будзе цікава і карысна ведаць, хто прадстаўляе шаркаўшчынскі край. Спіс прапаноўваем у алфавітным парадку з указаннем пасады на момант падрыхтоўкі альманаха.
Алексіна Тэкля Іванаўна — загадчыца Лужкаўскай участковай бальніцы ўстановы аховы здароўя “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца”, аг. Лужкі.
Багінскі Віктар Віктаравіч — начальнік філіяла Шаркаўшчынскае дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне № 131 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд”, г. п. Шаркаўшчына.
Байкоўскі Іван Станіслававіч — начальнік пажарнага аварыйнага выратавальнага паста № 13 РАНС установы “Віцебскае абласное ўпраўленне МНС РБ”, г. п. Шаркаўшчына.
Бондар Галіна Іванаўна — дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 ААТ АСБ “Беларусбанк”, г. п. Шаркаўшчына.
Гараніна Ларыса Віктараўна — дырэктар установы адукацыі “Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна”, аг. Лужкі.
Драба Валянціна Геляраўна — дырэктар установы адукацыі “Більдзюжская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна”, аг. Більдзюгі.
Катовіч Віктар Віктаравіч — старшыня Іёдскага сельскага Савета дэпутатаў, аг. Іёды.
Корсак Эдуард Аляксандравіч — рэдактар раённай газеты “Кліч Радзімы” і праграмы радыёвяшчання”, г. п. Шаркаўшына.
Ляснеўскі Васілій Іванавіч — дырэктар ААТ “Юдыцына”, аг. Лонскія.
Магалінская Святлана Леанідаўна — загадчыца педыятрычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца”, г. п. Шаркаўшчына.
Манкевіч Мікалай Валянцінавіч — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва ўстановы аховы здароўя “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца”, г. п. Шаркаўшчына.
Морхат Мечыслаў Віктаравіч — старшыня раённага выканаўчага камітэта, в. Альхоўцы.
Недведзь Васілій Баляслававіч — дырэктар КУВСП “Гарадзец”, в. Гарадзец.
Падоба Мікалай Афанасьевіч — пенсіянер, старэйшына аг. Іёды, аг. Іёды.
Пучынская Іна Сямёнаўна — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі “Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна”, аг. Германавічы.
Хліманкоў Анатолій Фёдаравіч — дырэктар дачэрняга камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Шаркаўшчынскае ПМК-68”, г. п. Шаркаўшчына.
Ціхановіч Алена Міхайлаўна — начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, аг. Германавічы.
Цыркін Дземенціян Дзяменцьевіч — начальнік Шаркаўшчынскага раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП электрасувязі “Белтэлекам”, г. п. Шаркаўшчына.
Чорная Валянціна Андрэеўна — начальнік свінакомплекса КУВСП “Гарадзец”, в. Гарадзец.
Федуковіч Андрэй Мечыслававіч — начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Віцебскае абласное ўпраўленне МНС РБ”, г. п. Шаркаўшчына.

Магалінская Святлана Леанідаўна — замечательный человек, достойный гораздо больших наград, чем просто быть отмеченным в этой энциклопедии. Многие годы лечит детей всего Шарковщинского района.
sanya7, не хвалюйцеся. Хто гэты энцыклапедыі чытае?
А где «начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў і першы сакратар райкама БРСМ Дзмітрый Туронак»?
то есть обычных работяг за людей уже не считают 🙁
Иванов И.И. отработал (например) токарем 50 лет и был лучшим на своем месте, ну было время тогда что не удалось получить образование, не стал он мастером либо начальником, так почему он не может быть лучшим человеком страны……?
ведь за его исправный труд «гладят по головке» начальство и включают в список лучших людей Беларуси
можа, вы?
Ну кто же, если не они?