24 жніўня ў вялікай зале райвыканкама адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. У нарадзе прынялі ўдзел члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый, устаноў райцэнтра і сельгасарганізацый раёна, кіраўнікі Лужкаўскага сельскага Савета.
На парадку дня разглядаліся тры пытанні. З дакладам пра выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў на тэрыторыі Лужкаўскага сельсавета выступіла яго старшыня Таццяна Мікалаеўна Краснадубская.
Пра стан законнасці і грамадскай бяспекі ў раёне ў першым паўгоддзі 2012 года паведаміў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Уладзіміравіч Раманоўскі.
З дакладам аб рабоце са зваротамі грамадзян выступіў кіраўнік справамі райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі.
Вёў пасяджэнне першы намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.
***
24 жніўня ў райвыканкаме прайшоў семінар са службовымі асобамі, якія з’яўляюцца членамі саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, па вывучэнні дзеючага заканадаўства. Названыя пункты дзейнічаюць у райцэнтры і ў кожным сельскім Савеце.
З інфармацыяй выступіў старшы ўчастковы інспектар РАУС А. І. Талапіла. Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу прысутных на некаторыя нюансы заканадаўства, расказаў як правільна праводзіць пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку.
З інфармацыяй аб узаемадзеянні райвыканкама, арганізацый і служб з РАУС у сферы прафілактыкі злачыннасці выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. У. Стома.
Намеснік старшыні райвыканкама А. А. Цітовіч заклікаў удзельнікаў семінара актывізаваць работу ў грамадскіх пунктах аховы правапарадку. Аляксандр Аляксандравіч адзначыў, што трэба больш эфектыўна арганізоўваць работу добраахвотных дружын як у гарпасёлку, так і на тэрыторыі сельскіх Саветаў. Агульнымі намаганнямі ўсіх суб’ектаў прафілактыкі трэба праводзіць работу з грамадзянамі, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця, а таксама з тымі, што парушаюць закон.
Аляксандр БАРЫЛА
