
Сёлета лён вырошчвалі толькі ААТ “Буеўшчына”, “Жвіранка” і КУВСП імя Маркава. На працягу росту культура радавала роўнымі, высокімі, чыстымі пасевамі. Даспявалі важкія каробачкі з насеннем, і тут… усё перакрэсліла прыродная стыхія. Пасевы настолькі пакруціла ветрам і прыбіла дажджом да зямлі, што практычна немагчыма стала ўбіраць тэхнікай. Аднак, вопытныя механізатары гаспадарак імкнуцца на асобных участках выбарачна вырваць, абмалаціць і разаслаць па сцелішчы льнотрасту. Так паступаюць і ў ААТ “Жвіранка”. У аддзяленні Каўшэлева на льняным палетку працуюць механізатары Ігар Качан (на здымку), Аляксандр Пундзіс, Тадэвуш Кавальчук з памочнікамі.
Кацярына СОСНА
