Кожны гаспадар, у каго ёсць агарод, абавязкова садзіць бульбу. Бо абысціся без гэтага важнага харчовага прадукту ніхто не можа. А тое, які вырас ураджай “другога хлеба”, залежыць ад розных фактараў.
“Ты выкапала бульбу? А ці накапала? У мяне ўрадзіла, а вось у суседа зусім благая? Чым вы разганялі градкі? Дзе ўзяць капалку?” — прыкладна такія пытанні цяпер у людзей на слыху.
Кожны ўмудраецца любым метадам скасіць бульбоўнік, разагнаць барозны, выкапаць і звезці з поля вырашчаны ўраджай, толькі б не ўручную. Цяжкая гэта праца. У вёсках ёсць шмат вынаходнікаў, якія зрабілі сваімі рукамі міні-трактары, прычэпы, выкупілі і падладзілі спісаныя бульбакапалкі, а некаторыя захавалі ў сваіх дварах конныя грабілкі і касілкі.
Такім метадам на коннай грабілцы ўбіраў гаспадар бульбоўнік на сваім агародзе ў ААТ “Жвіранка”. Гэты момант і зафіксавала наша фотакамера.
Кацярына СОСНА
