23 лютага прайшоў сёмы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў

Спорт

IMG_9068 (Копировать)На высокім арганізацыйным узроўні прайшоў 23 лютага сёмы адкрыты турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў. Турнір дае магчымасць зразумець значнасць і важнасць заняткаў усходнімі адзінаборствамі для ўмацавання здароўя і для прапаганды спорту ў грамадстве, а таксама садзейнічае фарміраванню ў моладзі жадання абараняць сваю краіну, выхоўвае ў іх глыбокую павагу да воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У пачатку спаборніцтва прагучаў Гімн Рэспублікі Беларусь, урачыста быў узняты Дзяржаўны сцяг. Удзельнікаў віталі галоўны суддзя турніру Ігар Іваноў і воіны-інтэрнацыяналісты Іосіф Курыловіч, Аляксандр Асіпенка і Юрый Аляхновіч. Яны пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам справядлівай барацьбы і перамогі ў спаборніцтве.
У якасці падарунка ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах раённага Цэнтра дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Алены Калесніковіч падарылі прысутным свае песні пад гітарны акампанемент на афганскую тэматыку.
Затым пачаліся асноўныя спаборніцтвы. Іх удзельнікі з вялікім хваляваннем чакалі сваёй чаргі для выступлення. Не менш перажывалі і іх бацькі, сябры, якія прыйшлі падтрымаць юных таэквандаінаў.
Турнірныя выпрабаванні прайшлі ў трох відах: “Нарэ-чагі” — максімальная колькасць удараў у снарад з двух ног за 10 секунд у трох падыходах, “Power Strike” — выкананне шасці ўдараў нагамі ў снарад з электронным жылетам на максімальную сілу і “Твіо-ап-чагі” — прамы ўдар у скачку на максімальную вышыню. Юныя спартсмены выступілі ў дзесяці вагавых катэгорыях —  ад 20 кілаграмаў і да звыш 60 кілаграмаў. Кожны з удзельнікаў стараўся як мага лепш прадэманстраваць свае здольнасці, спартыўныя навыкі. Некаторыя з усмешкай на твары спрытна наносілі ўдары па снарадах, тым самым паказваючы сваю падрыхтоўку да турніру. Іншым не заўсёды шанцавала дасканала выканаць практыкаванні. Але ж усе хлопчыкі і дзяўчынкі ўпарта імкнуліся да перамогі.
Нягледзячы на лепшыя паказчыкі і набраныя балы, ніхто з юных спартсменаў не застаўся не адзначаны з боку арганізатараў турніру. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, усе ж таквандаіны атрымалі салодкія падарункі. Цырымонію ўзнагароджвання ва ўрачыстай атмасферы правялі Ігар Іваноў і воіны-інтэрнацыяналісты.
Вось імёны пераможцаў спаборніцтва: Іван Віршута, Аляксей Скарбоўскі, Яна Вязіцкая, Максім Катовіч, Ягор Табола, Ігар Лапуцька, Максім Лакотка, Яна Сініца, Яраслаў Ваштай, Мікіта Віршута, Дар’я Рагачэўская, Аляксандр Філіпёнак, Арцём Стральчонак, Яўгеній Рагачэўскі, Вікторыя Дзямідава. Акрамя гэтага спецыяльнымі прызамі за лепшую спецтэхніку таэквандо сярод хлопчыкаў адзначаны Іван Віршута, сярод дзяўчат — Яна Сініца. Прыз за волю да перамогі сярод юнакоў заваяваў Яўгеній Рагачэўскі, сярод дзяўчат — Варвара Жынгель. Арсеній Абрамчык атрымала прыз як самы юны ўдзельнік турніру.
Сёмы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбыўся дзякуючы аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, індывідуальным прадпрымальнікам Алегу Хралу, Алене Петуховай і Мікалаю Казлоўскаму, раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане. Ігар Іваноў пасля правядзення цырымоніі ўзнагароджвання выказаў словы падзякі ўдзельнікам турніру і іх бацькам за актыўную жыццёвую пазіцыю.
Сяргей РАЙЧОНАК.
IMG_8909 (Копировать) IMG_8910 (Копировать) IMG_8913 (Копировать) IMG_8917 (Копировать) IMG_8919 (Копировать) IMG_8922 (Копировать) IMG_8923 (Копировать) IMG_8924 (Копировать) IMG_8925 (Копировать) IMG_8929 (Копировать) IMG_8930 (Копировать) IMG_8932 (Копировать) IMG_8933 (Копировать) IMG_8934 (Копировать) IMG_8935 (Копировать) IMG_8937 (Копировать) IMG_8939 (Копировать) IMG_8940 (Копировать) IMG_8941 (Копировать) IMG_8943 (Копировать) IMG_8945 (Копировать) IMG_8947 (Копировать) IMG_8949 (Копировать) IMG_8953 (Копировать) IMG_8965 (Копировать) IMG_8967 (Копировать) IMG_8968 (Копировать) IMG_8969 (Копировать) IMG_8970 (Копировать) IMG_8971 (Копировать) IMG_8972 (Копировать) IMG_8973 (Копировать) IMG_8974 (Копировать) IMG_8975 (Копировать) IMG_8976 (Копировать) IMG_8977 (Копировать) IMG_8978 (Копировать) IMG_8979 (Копировать) IMG_8980 (Копировать) IMG_8981 (Копировать) IMG_8982 (Копировать) IMG_8983 (Копировать) IMG_8984 (Копировать) IMG_8985 (Копировать) IMG_8986 (Копировать) IMG_8987 (Копировать) IMG_8988 (Копировать) IMG_8989 (Копировать) IMG_8990 (Копировать) IMG_8991 (Копировать) IMG_8992 (Копировать) IMG_8993 (Копировать) IMG_8994 (Копировать) IMG_8995 (Копировать) IMG_8996 (Копировать) IMG_8997 (Копировать) IMG_8998 (Копировать) IMG_8999 (Копировать) IMG_9000 (Копировать) IMG_9001 (Копировать) IMG_9002 (Копировать) IMG_9003 (Копировать) IMG_9004 (Копировать) IMG_9005 (Копировать) IMG_9006 (Копировать) IMG_9007 (Копировать) IMG_9008 (Копировать) IMG_9009 (Копировать) IMG_9010 (Копировать) IMG_9011 (Копировать) IMG_9012 (Копировать) IMG_9013 (Копировать) IMG_9014 (Копировать) IMG_9015 (Копировать) IMG_9016 (Копировать) IMG_9017 (Копировать) IMG_9018 (Копировать) IMG_9019 (Копировать) IMG_9020 (Копировать) IMG_9021 (Копировать) IMG_9022 (Копировать) IMG_9023 (Копировать) IMG_9024 (Копировать) IMG_9025 (Копировать) IMG_9026 (Копировать) IMG_9027 (Копировать) IMG_9028 (Копировать) IMG_9029 (Копировать) IMG_9030 (Копировать) IMG_9031 (Копировать) IMG_9032 (Копировать) IMG_9033 (Копировать) IMG_9034 (Копировать) IMG_9035 (Копировать) IMG_9036 (Копировать) IMG_9037 (Копировать) IMG_9038 (Копировать) IMG_9039 (Копировать) IMG_9040 (Копировать) IMG_9041 (Копировать) IMG_9042 (Копировать) IMG_9043 (Копировать) IMG_9044 (Копировать) IMG_9045 (Копировать) IMG_9046 (Копировать) IMG_9047 (Копировать) IMG_9048 (Копировать) IMG_9049 (Копировать) IMG_9052 (Копировать) IMG_9053 (Копировать) IMG_9055 (Копировать) IMG_9057 (Копировать) IMG_9059 (Копировать) IMG_9061 (Копировать) IMG_9065 (Копировать) IMG_9068 (Копировать) IMG_9070 (Копировать) IMG_9074 (Копировать) IMG_8904 (Копировать)