XXIX міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 13 па 21 ліпеня.

Актуальное

1582897869_fest_2020_banners_slyle_1920x640

Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю запланавана на 16 ліпеня, закрыцця — на 20-е.

Першыя білеты на мерапрыемствы, якія адбудуцца ў Летнім амфітэатры і ў віцебскім Палацы спорту, паступілі ў продаж у гарадскія касы 21 лютага. А ад сёння яны дасяжныя і для ўсіх ахвотных — праз сайты і касы білетных аператараў kvitki.by i ticketpro.by.

Дарэчы, па вопыту мінулага года білет на канцэрт у Летнім амфітэатры ці КЗ «Віцебск» зноў заменіць візу для замежнікаў.

Як адзначыў днямі на першай прэс-канферэнцыі дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, сярэдні кошт квіткоў застанецца на леташнім узроўні — напрыклад, трапіць на ўжо традыцыйную «Уверцюру да фестывалю» можна за 30-75 беларускіх рублёў, а вось найдаражэйшымі, як і раней, застаюцца білеты на канцэрты адкрыцця і закрыцця «Славянскага базару ў Віцебску» — да 220 рублёў. Для ўсіх прыхільнікаў фестывалю з 21 лютага па 20 сакавіка 2020 года Дырэкцыя праводзіць акцыю – першыя  29 дзен у гонар дваццаць дзевятага фестывалю – дорыць зніжку 10 % пры набыцці білетаў на мерапрыемствы ў Летнім амфітэатры і канцэртнай зале “Віцебск”.

І гэта далёка не ўсе сюрпрызы, якія рыхтуюцца для гасцей і жыхароў Віцебска. Глядзіце самі сярод цікавінак 2020 года — шоу Філіпа Кіркорава #Колернастрою,  сольнік Валерыя Меладзе пры ўдзеле «M-Band»,  гурта «ВІА Гра», вяртанне начнога канцэрту «Зоркі Еўрабачання», канцэрт «Жывая музыка кіно» з удзелам артыстаў праектаў «Голас» і «Голас. Дзеці». Абяцаныя і іншыя сюрпрызы, якія арганізатары будуць раскрываць паступова, падаграваючы цікавасць публікі.