Паважаныя вернікі і святары каталіцкай канфесіі!

Актуальное

images (1)

Шчыра і сардэчна віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам — Пасхай.

Чыстая, светлая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы людзей, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Пасхальная ўрачыстасць дапамагае ўсвядоміць сваю адказнасць за лёс чалавецтва, напамінае кожнаму пра вялікае прызначэнне — зберажэнне і прадаўжэнне жыцця. Велікодныя сімвалы ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, у нашых сем’ях.

Дарагія сябры! Няхай у гэтыя цудоўныя веснавыя дні свет вакол вас стане лепшым і прыгажэйшым. Хай Святая Пасха натхніць вас, дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх справах. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і міру.

 

Старшыня

Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака.

Старшыня

Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў У.С. Шпец.