Мінулагодні пераможца рэспубліканскага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў Сяргей Курэц з ААТ “Жвіранка” не здае сваіх пазіцый і сёлета. Але, калі тады быў задзейнічан толькі на адвозцы зялёнай масы, то сёлета выконвае розныя работы, магчыма таму, і паказчык менш леташняга. Пасля летняга завяршэння нарыхтоўкі кармоў, удзельнічаў ва ўборачнай кампаніі на жніўным полі. Цяпер, калі спала напруга на ўборачнай ніве і здаралася свободная хвіліна, ён дапамагаў насельніцтву ў копцы бульбы — разганяў бульбакапалкай барозны. Наступіў сезон уборкі кукурузы на сілас — механізатар падчапіў да свайго трактара МТЗ-1221 прычэп ПІМ-40 і ўключыўся ў звяно па адвозцы кукурузнай масы да траншэй.
Старанны і адказны працаўнік на любым участку работ дасягае поспехаў. Любоў да роднай зямлі, да родных мясцін, дзе нарадзіўся і жыве і з якімі звязаў свой лёс, не дазваляюць працаваць абыякава.
Кацярына СОСНА
