«У сэрцы кожнага – берагчы памяць пра кожнага!»

Актуальное

IMG_9963 (Копировать)

7 мая, напярэдадні Дня Вялікай перамогі, у цэнтральным скверы аграгарадка Лужкі прайшоў урачысты мітынг. Каля брацкай магілы загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў. Прысутнічаў на мерапрыемстве ў межах абласной акцыі «У сэрцы кожнага – берагчы памяць пра кожнага!» намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі.

Да прысутных звярнуўся настаяцель царквы Раства Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Мікалай Гуцко. Свяшчэннік павіншаваў з Днём Перамогі. Ён прызваў заўсёды памятаць той подзвіг, які цаной уласнага жыцця зрабілі нашы дзяды і прадзеды, абараняючы і вызваляючы Радзіму. Цаной дзясяткаў мільёнаў жыццяў былі заваяваны мір, незалежнасць, шчасце і свабода на нашай зямлі.

Протаіерэй адслужыў малебен каля помніка ў памяць аб загінуўшых воінах на палях Вялікай Айчыннай вайны.

Прысутныя ўсклалі гірлянды, жывыя кветкі да месца пахавання. А затым пад гукі метранома ўшанавалі светлую памяць аб загінуўшых салдатах.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9965 (Копировать) IMG_9977 (Копировать) IMG_9980 (Копировать)