У Шаркаўшчынскім РАУС правялі конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод маладых супрацоўнікаў

Актуальное

пераможцы конкурсу прафесійнага майстэрства Аляксандр Іванюта, Аляксандр Фоцін і Уладзімір Чапулёнак

8 маладых супрацоўнікаў міліцыі аддзела ўнутраных спраў сталі ўдзельнікамі конкурсу “Лепшы па прафесіі”, які гэтай восенню адбыўся ў нашым гарадскім пасёлку. Арганізатарамі мерапрыемства, як і ў мінулыя гады, выступілі Шаркаўшчынскі РАУС і аддзел па справах моладзі райвыканкама.
Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі маладых міліцыянераў, бо не з’яўляецца сакрэтам той факт, што да кожнага супрацоўніка міліцыі ў цяперашні час прад’яўляюцца даволі сур’ёзныя патрабаванні: сярод якіх і ўменне хуткага збору і апрацоўкі інфармацыі, веданне нарматыўнай базы, выдатная фізічная падрыхтоўка і здольнасць аператыўна рэагаваць у розных сітуацыях. Каб вызначыць  “лепшых па прафесіі” сярод маладых міліцыянераў, судзейская камісія (у склад якой увайшлі начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў, старшы участковы інспектар міліцыі Іван Іосіфавіч Пачкоўскі і спецыяліст па рабоце з моладдзю РАУС Павел Валянцінавіч Грыгаровіч) правярала ўзровень падрыхтоўкі маладых супрацоўнікаў у час выканання імі заданняў па агнявой, тэарэтычнай і фізічнай падрыхтоўцы. Па рэзультатах усіх выпрабаванняў ганаровае званне “Лепшы па прафесіі” у няпростай барацьбе заваяваў участковы інспектар міліцыі Аляксандр Фоцін, які зусім нядаўна прыйшоў працаваць у райаддзел і, як бачна, у гэтага маладога чалавека ёсць усе падставы для далейшай паспяховай дзейнасці. Другое месца ў спаборніцтвах заняў міліцыянер ізалятара часовага ўтрымання Уладзімір Чапулёнак. Замкнуў тройку лідараў таксама дзяжурны міліцыянер ізалятара часовага ўтрымання Аляксандр Іванюта.
Судзейская камісія на чале з начальнікам аддзела ўнутраных спраў С. М. Арэшкавым павіншавала пераможцаў, уручыла ім дыпломы і грашовыя прэміі і пажадала ўсім маладым супрацоўнікам далейшых прафесійных поспехаў і ўдачы ва ўсіх справах.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



10 комментариев по теме “У Шаркаўшчынскім РАУС правялі конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод маладых супрацоўнікаў

  1. 101 только и поговорить то может видимо вместе с sanya7 !!! Злостные троллеры и флудеры!!!

  2. обязательно поприсутствовал если бы был в курсе проведения данного «соревнования»

  3. А почему нет фото с различных этапов конкурса? Было бы интересно посмотреть.

  4. «Арганізатарамі мерапрыемства, як і ў мінулыя гады, выступілі Шаркаўшчынскі РАУС і аддзел па справах моладзі райвыканкама.» Вот мне интересно, что организовал (правильнее сказать заставил) «аддзел па справах моладзі», если всю работу делает за Иванова И.А. специалист по делам молодёжи РАУС?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *