МАРГ: паведаміць аб парушэннях санэпідпатрабаванняў можна анлайн

Актуальное

 

Короткие_номера_для_помощи_медикам (Копировать)

Паведаміць аб парушэннях санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у сферах гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва можна анлайн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

«Для зручнасці карыстальнікаў МАРГ падрыхтаваў анлайн-анкету, запоўніўшы якую, можна паведаміць аб невыкананні рэкамендацый міністэрства, парушэннях санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур, устаноўленых тэхнічнымі рэгламентамі, санітарных норм і правіл, гігіенічных нарматываў», — адзначылі ў МАРГ.

Запоўніць анлайн-анкету можна, прайшоўшы па спасылцы на сайце МАРГ.

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што інфармацыя, атрыманая ў час анлайн-анкетавання, не з’яўляецца зваротам грамадзян і патрабаванні закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» на яго не распаўсюджваюцца.-