Чаму ў Більдзюгах няма хуткаснага Інтэрнэта?

Актуальное

У аграгарадку Більдзюгі адсутнічае хуткаснае падключэнне да Інтэрнэта. Чаму і калі яно з’явіцца? Адказы на гэтыя пытанні дае начальнік Шаркаўшчынскага раённага вузла электрасувязі Дзмітрый Дзяменцьевіч Цыркін.
— Хуткаснага падключэння да Інтэрнэта ў Більдзюгах няма таму, што непракладзены валаконна-аптычны кабель. Справа ў тым, што калі Більдзюгі аднымі з першых у раёне сталі аграгарадком грошы на пракладку не выдзяляліся, як гэта рабілася пры ўвядзенні аграгарадкоў пазней. Таму ў астатніх буйных населеных пунктах раёна (Лужках, Германавічах, Іёдах, Радзюках, Васюках, Вялікім Сяле, Буеўшчыне) хуткасны Інтэрнэт праведзены. Цяпер жа, каб пракласці дарагі кабель, патрэбны сродкі. Плануецца пры наяўнасці сродкаў правесці валаконна-аптычны кабель і ўстанавіць вузел для перадачы дадзеных у 2013 годзе. Тады ў Більдзюгах з’явіцца доступ да хуткаснага Інтэрнэта.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ



2 комментария по теме “Чаму ў Більдзюгах няма хуткаснага Інтэрнэта?

  1. Бильдюгам не повезло. Нескоро появится у них скоростной интернет. Думаете в 2013г.? Почитайте внимательно, цитирую:»Плануецца пры наяўнасці сродкаў правесці валаконна-аптычны кабель і ўстанавіць вузел для перадачы дадзеных у 2013 годзе». ПРЫ НАЯУНАСЦИ СРОДКАУ… Все, GAME OVER)))))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *