Шаркаўчане прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім сямейным чэленджы “Разам з бацькам”

Спорт

2436Чэлендж аб’явіла рэспубліканская маладзёжная арганізацыя БРСМ і ён быў  прымеркаваны да Дня бацькі, які адзначаўся 21 чэрвеня. Ад удзельнікаў патрабавалася зняць на відэа сямейныя заняткі спортам.

Супрацоўнік Шаркаўшчынскага РАНС Ігар Пятроў выканаў зарадку ў стылі выратавальнікаў разам з дочкамі Яўгеніяй, Палінай і Анастасіяй. Сям’я Балай (тата Іван, мама Ядзвіга і сын Віталік) выправілася разам у цікавую велавандроўку. Уладзіслаў Бекіш разам з сваім бацькам Іванам правёў паўнавартасную трэніроўку па спачане. Трэба сказаць, што Уладзіслаў ужо некалькі гадоў займаецца гэтым відам спорту і дасягнуў у ім значных поспехаў. А ў Сяргея Рымдзёнка і яго сына Дзмітрыя заняткі спортам атрымаліся з творчым ухілам. Сяргей — вядомы не толькі ў нашым раёне, але і ў рэспубліцы ганчар. І перадае навыкі свайго майстрэрства сыну. Шаркаўчанін Міхаіл Гарбачоў працуе настаўнікам фізкультуры ў Шаркаўшчынскай СШ №1, трэніруе юнацкую футбольную каманду і адзін з сонечных летніх дзён з задавальненнем правёўна школьным стадыёне зарадку для сваёй дачушкі Улляны.

Зняў відэа і потым зманціраваў іх Іван Русецкі. Да сваёй справы падышоў ён творча, і відэа атрымаліся вясёлыя, нестандартныя.

Усе відэа можна паглядзець у суполцы раённага камітэта ГА “БРСМ” у сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Называецца яна “Молодежь ШАРКОВЩИНЫ| БРСМ”, адшукаць яе можна па адрасе: https://vk.com/shark_brsm

Андрэй БУРЭЦ.