Урачыстасць, прысвечаная Дню настаўніка, адбылася ў нашым гарадскім пасёлку 4 кастрычніка

Актуальное

педагогі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1

Дзень настаўніка — адзін з самых любімых прафесійных святаў, бо адзначае яго ўся краіна, кожны чалавек, кім бы ён ні працаваў: шахцёрам, урачом, музыкантам, эканамістам, лётчыкам, праграмістам ці прэзідэнтам краіны. І гэта зразумела, кожны з гэтых людзей абавязкова з’яўляецца чыім-небудзь вучнем.
Урачыстасць, прысвечаная Дню настаўніка, адбылася ў нашым гарадскім пасёлку 4 кастрычніка. На свята ў раённы Дом культуры былі запрошаны

педагагічны талент і майстэрства ў сям’і Мядзельцаў перадаецца з пакалення ў пакаленне. Іван Аўгусцінавіч і Зоя Уладзіміраўна, якіх вы бачыце на здымку, у Германавіцкай сярэдняй школе выхавалі не адно пакаленне дзяцей, звыш 40 гадоў жыцця у кожнага з іх неразрыўна звязана з працай у школе. Зараз іх справу працягваюць сын і нявестка, таксама педагогі Германавіцкай СШ

ветэраны педагагічнай працы, настаўніцкія дынастыі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і прафсаюзныя лідары. Са словамі віншаванняў да ўсіх прысутных звярнулася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Іванаўна Лемяшэўская. За вернасць абранай прафесіі і прафесіяналізм яна падзякавала ветэранам педагагічнай працы, уручыла самым заслужаным узнагароды. У час свайго выступлення Валянціна Іванаўна пажадала настаўнікам моцнага здароўя, шчасця, творчых поспехаў, сямейнага дабрабыту, аптымізму і веры ў свае сілы. Падзячныя лісты за шматгадовую нястомную працу і выключны прафесіяналізм атрымалі былыя кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна, якія адпрацавалі на пасадзе дырэктара звыш 20-ці гадоў. У іх ліку Уладзімір Барысавіч Хіхіч і Анфіян Пракоф’евіч Цыркін (Падбарокская БШ), Вера Каетанаўна Лапацкая (Сталіцкая БШ), Мікалай Георгіевіч Серафімаў (Дулінаўская пачатковая школа), Дзмітрый Паўлавіч Матошка (Васюкоўская БШ), Вольга Іосіфаўна Зуй (яслі-сад № 4 г. п. Шаркаўшчына), Зоя Уладзіміраўна Талапіла (яслі-сад № 3), Зінаіда Васільеўна Вершылоўская (Лужкаўскі дзіцячы сад), Станіслаў Іванавіч Лагун (Беладворская БШ) і Лідзія Леонаўна Вершылоўская (Гарадзецкі дзіцячы сад).

падзяку ад начальніка аддзела адукацыі В. І. Лемяшэўскай атрымлівае М. М. Грабянёк

У час святочнай урачыстасці на сцэну былі запрошаны заслужаныя настаўнікі, чый педагагічны стаж складае 40 і больш гадоў, а таксама тыя педагогі, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў адной школе. У адрас гэтых паважаных людзей таксама гучалі шчырыя словы віншаванняў.
Парадавала ўсіх прысутных у гэты светлы восеньскі дзень і канцэртная праграма, падрыхтаваная лепшымі артыстамі і творчымі калектывамі раённага Дома культуры, а таксама педагогамі Іёдскай і Радзюкоўскай школ. Свае найлепшыя пажаданні ўсім настаўнікам адрасавалі маладыя спецыялісты аддзела адукацыі і ветэраны педагагічнай працы — відэавіншаванне ад гэтых людзей змаглі ўбачыць і пачуць усе, хто прыйшоў на свята. А з гісторыяй развіцця сістэмы адукацыі раёна гледачоў пазнаёміў фільм, прэзентацыя якога таксама адбылася ў час святочнай праграмы.

усіх настаўнікаў раёна віншуе Даша Касцюкевіч

І сапраўды, са словам “настаўнік” звязана вельмі многае — поспех чалавека, яго дабрабыт, кар’ера і нават самаадчуванне ў грамадстве. А таму вобразы любімых настаўнікаў назаўсёды застануцца ў памяці кожнага з нас, як і бязмежная ўдзячнасць гэтым людзям.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *