Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна навялі парадак на магілах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Актуальное

Галіна Філатава і Іна Шынкевіч каля магілы ветэрана ВАВ Сяргея Канстанцінавіча Буйкі
Галіна Філатава і Іна Шынкевіч каля магілы ветэрана ВАВ Сяргея Канстанцінавіча Буйкі

Шаркаўшчынская раённая арганізацыя “Беларускі Фонд міру” сумесна з раённым саветам ветэранаў, раённым камітэтам БРСМ, аўтаклубам і работнікамі ўстаноў культуры ў межах акцыі “Дарогамі памяці” правялі маштабную работу па навядзенні парадку на магілах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у якіх не засталося родных і блізкіх людзей.
— Намі праведзена добраўпарадкаванне пахаванняў на могілках па вуліцы 17-га Верасня, Зарэчная ў гарадскім пасёлку, а таксама ў вёсцы Альхоўцы, — паведаміла старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Філатава. — Аналагічная работа праводзіцца сельскімі Саветамі па раёне.
— Сёння вельмі важна, каб памяць пра тых людзей, хто на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскіх злучэннях ваяваў за нашу свабоду, жыла ў вяках, — падкрэсліла старшыня раённай арганізацыі “Беларускі Фонд міру” Іна Шынкевіч. — Вельмі прыемна, што і старэйшае пакаленне, і моладзь прынялі актыўны ўдзел у дадзенай акцыі. Такім чынам, праводзіцца не толькі работа па добраўпарадкаванні могілак, але і вяртаюцца з забыцця прозвішчы і імёны тых, хто змагаўся з ворагам. А гэта вельмі важна ў справе патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Сяргей РАЙЧОНАК.