Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі! Шаркаўчан віншуюць са святам Божага Нараджэння

Актуальное

8kBUqR1dsZMХвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!
У супакоі сумлення, адраджэння новага духоўнага жыцця, а таксама ў цішыні чакаем Езуса Хрыста, які нарадзіўся.
Бэтлеем — гэта значыць дом Хлеба, таго духоўнага хлеба, якога не хапае нам усім. Езус дзеліцца сабой з кожным з нас: хто хворы і ў адзіноце, да каго не змаглі прыехаць дзеці, хто страціў сваіх блізкіх, закрыўся ў сабе, хто ў вязніцы, у войску, на розных працах, каб адчуць свята ў шпіталях, у дарозе, у любым месцы. Езус прыходзіць праз цябе да чалавека, якога ты не ведаеш.
Прыміце Хрыста ў свае далоні з больш моцным даверам і, як ніколі, жадаю мужнасці, каб вашыя рукі ніколі не апускаліся, як пры кожнай малітве.
Няхай Езус, які нарадзіўся, благаслаўляе вам: святарам, сёстрам законным, вернікам Шаркаўшчынскага дэканату.
Ідзіце смела і бадзёра да Езуса, Марыі і Юзафа. Няхай гэтая дарога будзе дарогай радасці, супакою, яднання, любові, міласці, аздараўлення духоўных ран, а таксама паўнаты здароўя.
Нясіце Езусу свой падарунак з жыцця, той, які вы ўзрасцілі духоўна, а таксама добрымі ўчынкамі для іншага чалавека.
Віншую ўсіх з гэтым яскравым святам Нараджэння Хрыста для нашай душы!
Ксёндз Ян ПУГАЧОЎ,
дэкан Шаркаўшчынскага дэканату.

***

Gloria in Excelsis Deo!
Дарагія браты і сёстры!
Чарговы раз мы павінны задумацца над таямніцай нашай веры — Нараджэннем Езуса Хрыста. У думках перанясемся ў Бэтлеем, дзе ў беднай стаенцы бачым Марыю і Юзафа, якія радуюцца нараджэнню Дзіцятка Езуса.
У гэта па-сапраўднаму сямейнае свята жадаю, каб Святая Сям’я: Марыя, Юзаф і Дзіцятка Езус — сталі для нас сапраўдным прыкладам Веры, Надзеі, Любові. Няхай гэтае Божае нараджэнне стане для нас нашым нараджэннем, дзе мы, адкідваючы ўсё дрэннае, імкнуліся б да дабра, да таго, што Божае.
У Новым 2021 годзе жадаю шмат Божых ласкаў, любові, супакою ў нашых сем’ях, моцнай веры на ўзор Дзевы Марыі.
Ксёндз Віктар СІНІЦКІ SCJ,
пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне.

***

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня!
Шчыра віншуем вас з каталіцкімі Калядамі!
Віфлеемская зорка асвятляе нам шлях дабра і надзеі, вяртае нас да вытокаў духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў.
Нараджэнне Хрыстова раскрывае нашы душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, пабуджае да маральнага ўдасканальвання, аб’ядноўвае сем’і, дапамагае асэнсаваць сваё жыццё, справы і ўчынкі.
Дарагія сябры! Асабліва важна сустракаць свята сярод родных і сяброў, забыць спрэчкі і крыўды, стаць бліжэй і даражэй адзін аднаму. Тады ў нашых дамах усталююцца згода, радасць і дастатак, будзе чуваць шчаслівы дзіцячы смех, а родная Беларусь застанецца мірнай і стабільнай.
Жадаем вам шчасця і дабрабыту, моцнага здароўя і ўпэўненасці ў будучыні.

Дзмітрый ЛАМАКА,
старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Уладзімір ШПЕЦ,
старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

***

Уважаемые жители Шарковщинского района!
Сердечно поздравляю всех верующих с католическим рождеством!
На протяжении тысячелетий это праздник дарит людям негасимый свет веры, надежды и любви. Он обращает нас к непроходящим ценностям, которые лежат в основе христианства. Рождественские торжества приносят в нашу жизнь согласие, милосердие и взаимное уважение.
Благодарю всех искренне верующих людей за добрые дела на благо нашего родного края. Вы помогаете нуждающимся, проявляете заботу о детях и семьях, печетесь о нравственном здоровье общества, сохраняете и передаете добрые традиции молодому поколению, укрепляете моральные устои.
Уверен, внимание к этим важным вопросам будет способствовать дальнейшему духовному возрождению нашего края и страны в целом.
От всего сердца желаю всем верующим жителям района, здоровья, крепости духовных и телесных сил, неоскудевающей помощи Божией, гармонии, благоденствия!

С уважением, Павел СИЛЬЧЕНОК,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.