У Дзень выратавальніка ў Шаркаўшчынскім РАНС узнагародзілі лепшых па выніках работы за мінулы год

Служба 101

IMG_5196 (Копировать)У Дзень выратавальніка, які адзначаецца ў нашай краіне 19 студзеня, у актавай зале раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраліся кіраўніцтва і супрацоўнікі РАНС. Нагодай гэтаму стала ўзнагароджванне лепшых па выніках работы за мінулы год.
— Для прадстаўнікоў нашай прафесіі не існуе чужой бяды, бо менавіта выратавальнікі-пажарныя ў выпадку любой небяспекі першымі прыходзяць на дапамогу, часта рызыкуючы ўласным здароўем і жыццём, — сказаў у пачатку ўрачыстасці першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Іван Пальчэх.
Пасля ўступнай прамовы адбылася цырымонія ўзнагароджвання.
За значны асабісты ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці Ганаровая грамата Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь уручана старшаму інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі Віктару Кужалю. Юбілейным медалём “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” адзначаны першы намеснік Шаркаўшчынскага РАНС Іван Пальчэх, намеснік начальніка РАНС Валерый Ліпскі, намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Аляксей Раманаў, камандзір аддзялення ПАВП № 13 аг. Лужкі Вадзім Гамановіч, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Андрэй Зуй, вадзіцель ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Аляксандр Майсяёнак і вадзіцель ПАВП № 12 в. Варонка Аляксей Янучкоўскі.
За значны ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці Граматай Віцебскага абласнога упраўлення МНС узнагароджаны інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзмітрый Катовіч, Падзякі Віцебскага абласнога упраўлення МНС атрымалі камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Яўгеній Ерашонак і дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Іван Буйчонак.
— Паважаныя калегі, выказваю глыбокую ўдзячнасць за вашу працу, за самаахвярнасць, — з такімі словамі звярнуўся да прысутных намеснік начальніка РАНС Валерый Ліпскі. — Усім супрацоўнікам і ветэранам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях жадаю моцнага здароўя, силы духу, жыццёвай энергіі! Са святам!
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_5173 (Копировать) IMG_5174 (Копировать) IMG_5175 (Копировать) IMG_5176 (Копировать) IMG_5177 (Копировать) IMG_5178 (Копировать) IMG_5181 (Копировать) IMG_5182 (Копировать) IMG_5183 (Копировать) IMG_5184 (Копировать) IMG_5185 (Копировать) IMG_5186 (Копировать) IMG_5187 (Копировать) IMG_5188 (Копировать) IMG_5193 (Копировать)