29 лістапада адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі (дададзены тэкст)

Актуальное

падчас экскурсіі ў новай раённай бальніцы

29 лістапада ў Шаркаўшчыне адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі. Названае мерапрыемства ў нашым раёне стала традыцыйным. У ім прымаюць удзел не толькі маладыя спецыялісты ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў, але і адказныя работнікі, якія працуюць з моладдзю.
Пачалася сустрэча каля галоўнага ўвахода бальніцы. Для маладых спецыялістаў была арганізавана экскурсія па новай бальніцы — усе змаглі ўбачыць на свае вочы, якія створаны ўмовы для лячэння ў Шаркаўшчыне. Затым увазе гасцей быў прадстаўлены відэафільм пра тое, як арганізавана работа з моладдзю ў ЦРБ.
Другая, і асноўная, частка сустрэчы адбылася ў РДК. Адметна, што на сустрэчу з маладымі спецыялістамі прыбылі члены райвыканкама, кіраўнікі працоўных калектываў, ветэраны працы.
…Напачатку гасцей прывітаў начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў. Ігар Афанасьевіч расказаў пра заканадаўчую базу, на аснове якой рэалізуюцца ўсе маладзёжныя праграмы. Было адзначана, што работа з моладдзю трымаецца на трох кітах — стварэнне ўмоў для прафесійнага і сацыяльнага станаўлення, культурна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа. Ігар Афанасьевіч нагадаў, што конкурсы “Лепшы па прафесіі” праводзяцца ў 27 працоўных калектывах. Было адзначана, што вялікая ўвага ў раёне ўдзяляецца не толькі моладзі райцэнтра, але і сельскай. Ігар Афанасьевіч прывёў прыклад — удзел у конкурсе маладых механізатараў. У раёне ён арганізаваны на высокім узроўні. І “на вобласці” шаркаўчане апошнія 5 гадоў у лідарах.
У сваім выступленні Ігар Афанасьевіч узгадаў пра студатрадаўскі рух. У Шаркаўшчыне гэта работа арганізавана належным чынам і прызнана лепшай у вобласці. Па словах начальніка аддзела па справах моладзі, у раёне праводзіцца шмат конкурсаў і культурна-забаўляльных праграм. Моладзь актыўна ў іх удзельнічае і дэманструе нядрэнныя вынікі не толькі на раённым узроўні, але і на абласным. Ігар Афанасьевіч не мог не ўзгадаць пра такі конкурс, як “Маладзёжны падворак”.
Было адзначана, што моладзь займае актыўную пазіцыю — удзельнічае ў многіх мерапрыемствах: ад добраўпарадкавання стадыёна да падрыхтоўкі новай бальніцы да адкрыцця.
Ігар Афанасьевіч назваў імёны тых маладых людзей, на якіх трэба раўняцца. Сярод іх — таленты ў розных сферах. Пасля адбылося ўзнагароджванне пераможцаў розных конкурсаў.
Галоўны спецыяліст аддзела рознічнага бізнэсу ЦБП № 224 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк” А. Э. Ракоца расказала прысутным пра ўмовы атрымання льготных крэдытаў маладымі спецыялістамі.
Галоўны юрысконсульт райвыканкама Т. С. Шышко нагадала маладым спецыялістам пра іх правы і абавязкі.
Ветэран працы, былы дырэктар Шаркаўшчынскай СШ № 2 Я. Б. Чарвінская, якая дала пуцёўку ў жыццё тысячам маладых людзей, пажадала прысутным аптымізму і ўпэўненасці ў сваіх сілах.
Сваімі ўражаннямі пра першыя месяцы працы ў Шаркаўшчынскім раёне падзяліліся тэхнік-будаўнік ААТ “Жвіранка” Анастасія Пушкарова, настаўніца Германавіцкай СШ Надзея Дземідзенка, бібліятэкар ЦБС Таццяна Лаўрыновіч.
Вынікі сустрэчы падвёў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч.
—    Дарагія сябры, вельмі прыемна бачыць вас у гэтай зале —маладых, прыгожых, мэтанакіраваных, з жаданнем працаваць, — пачаў з прывітання кіраўнік раёна. — Стала добрай традыцыяй кіраўніцтву раёна сустракацца з моладдзю. Такія сустрэчы патрэбны не толькі для вырашэння праблем і цяжкасцей, якія паўстаюць перад маладымі спецыялістамі, але гэта добрая магчымасць пазнаёміцца адзін з адным. Наперадзе ў нас шмат агульных мерапрыемстваў.
На сённяшні дзень у калектывах раёна распачалі працоўную дзейнасць 84 маладыя спецыялісты. М. І. Баговіч запэўніў, што кіраўніцтва раёна зробіць усё магчымае, каб маладыя людзі засталіся працаваць і далей у раёне. Па словах Мікалая Ірынархавіча, у нас існуе практыка аказання маладым спецыялістам матэрыяльнай дапамогі, выдзялення жылля.
Кіраўнік раёна зазначыў, што ў раёне зроблена шмат для дабрабыту людзей. Але трэба шмат чаго яшчэ зрабіць. І ў гэтай справе не апошняя роля будзе за моладдзю. Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што будзе рабіць усё, каб Шаркаўшчынскі раён развіваўся, каб прыязджалі маладыя кадры, каб рос дабрабыт кожнай сям’і.
Аляксандр БАРЫЛА.
Фота Марыны ЖАКАЎКА.

перад маладымі спецыялістамі выступіў старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч
начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Ігар Іваноў віншуе прадстаўнікоў моладзі



1 комментарий по теме “29 лістапада адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі (дададзены тэкст)

  1. 1 декабря проводится областной субботник- статья, где нельзя давать комментарии. А так хочется, что аж руки чешутся.
    Граждане! Да сколько можно? Это какой по счету в нашем районе?
    Есть предложение, давайте все субботы объявим субботниками, чтобы не мучаться и не издавать всякие распоряжения, бумагу только марать.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *