11 сакавіка старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец сустрэўся з педагагічным калектывам Велікасельскай дзіцячы сад—сярэдняй школы.
Уладзімір Серафімавіч данёс да прысутнай аўдыторыі інфармацыю аб тым, як прайшоў самы маштабны дзяржаўны форум. Ён расказаў пра асноўныя мэты і прыярытэты развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады. Яны заключаюцца ў забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і росце дабрабыту грамадзян за кошт якаснага росту эканомікі, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі.
Сярод асноўных задач — скарачэнне залежнасці эканамічнага росту ад вуглевадароднай сыравіны, павелічэнне экспартнага патэнцыялу за кошт высокатэхналагічных тавараў, запуск новага інвестыцыйнага цыкла.
Прыярытэтамі далейшага развіцця краіны вызначаны: шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна і дзяржава-партнёр.
На сустрэчы прысутнічалі таксама вучні старэйшых класаў, якія хутка закончаць курс навучання ў школе і выберуць самастойную дарогу жыцця. Уладзімір Серафімавіч данёс да юнакоў і дзяўчат інфармацыю, якая была агучана на рэспубліканскім форуме.
Галоўнымі накірункамі маладзёжнай палітыкі стануць: фарміраванне цэласнай сістэмы падтрымкі і суправаджэння таленавітай моладзі; стварэнне ўмоў і магчымасцей для навуковай, творчай актыўнасці маладых грамадзян, іх самаразвіцця; узмацненне грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, садзейнічанне фарміраванню культурных і духоўных каштоўнасцей. Плануецца стварыць маладзёжныя пляцоўкі для шматлікіх грамадскіх ініцыятыў. У грамадска-палітычнае жыццё будуць шырэй прыцягвацца маладзёжныя грамадскія аб’яднанні. Важна развіваць практыку маладзёжнага самакіравання і самаарганізацыі ў межах студэнцкіх і працоўных калектываў.
Уладзімір Шпец таксама адказаў на пытанні, якія задавалі педагогі і вучні старэйшых класаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Сяргей РАЙЧОНАК