На базе Шаркаўшчынскай СШ №1 прайшоў семінар «Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе сучаснай школы»

Молодежь

дырэктар Шаркаўшчынскай СШ № 1 Марына Аляксандраўна Зайцава расказвае калегам пра работу школы

У лістападзе на базе Шаркаўшчынскай СШ № 1 прайшоў семінар «Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе сучаснай школы», у якім прынялі ўдзел дырэктары устаноў адукацыі раёна, а таксама прадстаўнікі раённага аддзела адукацыі. Пра актуальнасць абранай тэмы казаць не трэба, сучаснае імклівае развіццё тэхналогій патрабуе ад школы ўносіць змяненні ў навучальны працэс, прымаць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы вучняў да жыцця ў інфармацыйным грамадстве. Мэтай семінара якраз і быў абмен вопытам і напрацоўкамі ў дадзенай галіне.

дырэктары навучальных устаноў раёна і прадстаўнікі раённага аддзела адукацыі

Дырэктар першай школы Марына Аляксандраўна Зайцава прывітала калег і выказала спадзяванне, што яны могуць узяць штосьці карыснае з вопыту работы навучальнай установы, якую яна ўзначальвае.
Напачатку адбылося знаёмства са школай і наведванне школьнага музея. Удзельнікі семінара былі запрошаны на адкрытыя ўрокі, пасля чаго абмеркавалі і прааналізавалі ўбачанае, а таксама агледзелі прадметныя кабінеты. Адбыўся абмен думкамі па тэме «Кніга — гэта найвялікшы цуд з усіх цудаў, створаных чалавекам”. Закончыўся семінар сустрэчай за круглым сталом, за якім былі падведзены вынікі работы.
Андрэй БУРЭЦ.
Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *