Узнагароджванні

Актуальное Общество

IMG_8278

23 красавіка падчас пасяджэння Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама начальніку Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння філіяла “Браслаўскае вытворчае ўпраўленне” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблгаз” Эдварду Вялічка за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у безаварыйную эксплуатацыю сістэм газазабеспячэння, надзейнае, бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў Шаркаўшчынскага раёна газападобным палівам.

Алена АНАНІЧ.