Пра перамогі шаркаўшчынскіх таэквандыстаў на турніры ў Полацку расказвае трэнер Ігар Іваноў

Спорт

Павел Туронак

Шаркаўшчынскія таэквандысты прынялі ўдзел у адкрытым лістападаўскім першынстве горада Полацка. І зноў раённая школа таэквандо паказала высокі клас — хлопцы і дзяўчаты заваявалі 6 узнагарод. Гэта пры тым, што палова нашай каманды прымала на гэтым турніры першае баявое хрышчэнне. Мы віншуем іх з перамогамі. А больш падрабязна пра ход і перапетыі спаборніцтваў нашым чытачам расказвае трэнер Ігар Афанасьевіч Іваноў.

— Усяго ў турніры ўдзельнічала 16 каманд з Мінска, Лагойска, Віцебска, Брэста, Полацка і Шаркаўшчыны. У спрэчку за ўзнагароды адразу ўступілі самыя

Іван Хвяцковіч

юныя спартсмены. Найбольш паспяхова справіўся з практыкаваннем па выкананні прамога ўдару нагой на максімальную вышыню  Іван Хвяцковіч. Больш за 60 чалавек спаборнічалі ў гэтым практыкаванні. Тым не менш юны шаркаўчанін змог замацавацца на бронзавай прыступцы пастамента. Пры ўласным росце 140 сантыметраў ён змог правесці тэхнічны прыём нагой на вышыні 2 метраў. Адчуўшы смак перамогі, у наступным відзе па спецтэхніцы таэквандо Іван Хвяцковіч наогул стаў відавочным лідарам і чэмпіёнам турніру. За 10 секунд ён змог выканаць нагамі 38 кругавых удараў па спецыяльных лапах. Выдатны вынік, і як узнагарода — дыплом і кубак.

Вельмі моцная канкурэнцыя разгарнулася і ў спартыўных паядынках керугі. Сяргей Сімановіч атрымаў тры перамогі  над вельмі моцнымі супернікамі, і толькі ў сутычцы за выхад у фінал яму крыху не хапіла ўдачы. У выніку ён заваяваў 3 месца. У гэтай жа вагавай катэгорыі да 37 кг выступаў і другі шаркаўчанін Аляксей Сарай. Вось хто сапраўды здзейсніў спартыўны подзвіг. У яго актыве 5 выйграных паядынкау. Асабліва відовішчным быу фінал. Супернік быў ​​амаль на галаву вышэй за Аляксея, жорсткі, тэхнічны, хуткі. І ўсё ж такі Аляксей ўзяў над ім верх. Нягледзячы на перавагу ў росце свайго візаві шаркаўчанін здолеў правесці нават некалькі тэхнічных прыёмаў па шлеме суперніка, чым выклікаў шквал апладысментаў астатніх спартсменаў і балельшчыкаў. Дарэчы, у Полацку Аляксея падтрымлівала ўся яго сям’я: мама, тата і нават маленькі брацік. Відаць, гэта таксама дапамагала Аляксею пераможна ўскідваць рукі пасля чарговай вікторыі. Ну а фінальны паядынак — гэта наогул быў супербой! І  пасля яго заканчэння  трэнер па заслугах пераможна насіў Аляксея на руках.

У спаборніцтвах юніёраў лепш за ўсіх выступіў Павел Туронак. Баі ў яго былі няпростыя і жорсткія. Супернікі ў яго вагавой катэгорыі да 68 кілаграм былі старэйшыя на 2 гады. Але Павел не спасаваў. Дваіх моцных байцоў ён адолеў. У трэцім фінальным паядынку на апошніх секундах правёў тэхнічны прыём па касцы мінчаніна і адправіў таго на падлогу. Але інтрыгі суддзяў не дазволілі яму выйсці ў лідары, і Паша замацаваўся на срэбнай прыступцы пастамента.

Даша Машара з Жаннай Шошынай

А паставіць пераможную кропку на фінішным адрэзку спаборніцтваў, якія завяршыліся толькі  апоўначы, атрымалася ў яшчэ адной нашай юнай спартсменкі Дар’і Машары, якая выступала ў вазе да 33 кг. Пасля яе двух відовішчных вікторый над мінчанкамі нашы балельшчыкі нават ахрысцілі яе «другой забойнай зорачкай». Пасля ўзнагароджання кубкам за 1 месца Даша нават спецыяльна сфатаграфавалася са сваім кумірам — той, каму належыць званне майстра спорту міжнароднага класа і тытул лепшай спартсменкі Шаркаўшчынскага краю — Жаннай Шошыной. Радуе, што ёсць у нас пераемнасць пакаленняў. І нам застаецца толькі пажадаць Дашы (у якой гэта былі першыя ў жыцці спаборніцтвы) і іншым таэквандыстам не спыняцца на дасягнутым, а праз усе складаныя трэніроўкі, баі з моцнымі супернікамі  шукаць шлях да зорных вяршыняў таэквандо.

злева-Аляксей Сарай, 3-ці злева-Сяргей Сімановіч

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *