Малады спецыяліст Вікторыя Савік прыехала працаваць у Шаркаўшчыну па размеркаванні

Молодежь

091 (Копировать)Пасля заканчэння Магілёўскага ўніверсітэта харчавання на сваё першае працоўнае месца ў Шаркаўшчыну 1 сакавіка сёлетняга года прыехала жыхарка пасёлка Коханава Талачынскага раёна Вікторыя Савік.
Малады спецыяліст трапіла ў наш раённы цэнтр па размеркаванні. А займае яна пасаду інжынера-тэхнолага на кансервавым заводзе.
— Спачатку крыху сумавала па сваіх родных мясцінах і блізкіх людзях, але ўжо пакрысе прывыкаю да новых абставін жыцця, да сваёй работы і да калектыву прадпрыемства, — кажа Вікторыя. — У мае абавязкі ўваходзіць распрацоўка тэхналогій выпускаемай прадукцыі, складанне адпаведнай справаздачнай дакументацыі. Калектыў работнікаў завода прыняў меня па-сяброўску. За два месяцы працы знайшла сабе новых сяброў і знаёмых. Час пакажа, магчыма я тут і застануся ў далейшым.
Сяргей РАЙЧОНАК.