У Германавічах 24 чэрвеня святкавалі нараджэнне святога Яна Хрысціцеля (фотарэпартаж)

Общество

IMG_9095 (Копировать)Ужо стала добрай традыцыяй маштабна і велічна святкаваць у ноч з 23 на 24 чэрвеня нараджэнне святога Яна Хрысціцеля ў аграгарадку Германавічы. Мерапрыемства заўсёды збірае шмат гледачоў, сярод якіх не толькі католікі але і праваслаўныя вернікі.
Спачатку ксёндз Ян Пугачоў адслужыў святую Імшу ў касцёле Перамянення Пана. У пропаведзі святар заклікаў любіць бліжніх сваіх, шанаваць і паважаць старэйшых людзей, часцей наведваць храм, каб жыць з Богам у душы. Парафіяне павіншавалі пробашча касцёла з імянінамі, выказалі пажаданні моцнага здароўя і доўгіх год служэння на ніве духоўнасці.
Затым вернікі ўрачыстым шэсцем рушылі са святым агнём да галоўнай пляцоўкі, дзе праходзіла асноўная частка свята. Ксёндз запаліў вогнішча, памаліўся над ім. Звяртаючыся да прысутных, Ян Пугачоў павіншаваў усіх з цудоўным святам нараджэння святога Яна Хрысціцеля, пажадаў кожнаму добрага настрою і прыемнага адпачынку. Старшыня Германавіцкага сельвыканкама Мая Якімовіч падзякавала ксяндзу за сумесную арганізацыю мерапрыемства, павіншавала яго з імянінамі і ўручыла падарунак.
На свяце былі ўшанаваныя і жыхары аграгарадка. Сёлета, 4 жніўня, 55-годдзе сумеснага жыцця будуць адзначаць Мядзельцы Ян Аўгусцінавіч і Зоя Уладзіміраўна. Мая Яўгеньеўна напярэдадні гэтай знакавай для сям’і даты скарыстала цудоўную магчымасць і павіншавала юбіляраў. Падарунак атрымала і самая старэйшая жыхарка населенага пункта Тамара Адамаўна Рабіза, якая адзначыла свой 97 дзень нараджэння. І канечне ж, не змаглі абысці сваёй увагай арганізатары мерапрыемства і самага маленькага жыхара аграгарадка. Гэта Міраслава Пісарэнка, якая разам з маці Анастасіяй таксама атрымалі падарунак. Сярод узнагароджаных былі і прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці, якія сваёй шчырай працай уносяць важкі ўклад у дабрабыт аграгарадка і яго жыхароў.
Затым супрацоўнікі Германавіцкага цэнтра культуры і народных традыцый прадэманстравалі канцэртную праграму. Хтосьці пільна глядзеў за выступленнем самадзейных артыстаў, іншыя разам з дзецьмі забаўляліся на разнастайных атракцыёнах, была таксама магчымасць набыць харчовыя прысмакі ў гандлёвых кропках, якія бойка працавалі ў той вечар у Германавічах. А некаторыя назіралі за полымем вялікага вогнішча, углядаліся ў яго з жаданнем спаўнення сваіх самых запаветных мар.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9076 (Копировать) IMG_9077 (Копировать) IMG_9081 (Копировать) IMG_9090 (Копировать) IMG_9091 (Копировать) IMG_9096 (Копировать) IMG_9097 (Копировать) IMG_9103 (Копировать) IMG_9106 (Копировать) IMG_9110 (Копировать) IMG_9112 (Копировать) IMG_9115 (Копировать) IMG_9120 (Копировать) IMG_9124 (Копировать) IMG_9134 (Копировать) IMG_9137 (Копировать) IMG_9140 (Копировать)