Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Шаркаўшчыне павіншавалі тых, чый лёс закранула вайна

Актуальное

IMG_9308 (Копировать)У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыях, падкантрольных гітлераўцам, утрымлівалася ў канцэнтрацыйных лагерах, турмах, іншых месцах зняволення 18 мільёнаў чалавек. 11 мільёнаў з іх былі знішчаны. Кожны пяты быў непаўналетнім. У 1993 годзе дзецям, якія ўтрымліваліся ў нямецка-фашысцкай Германіі, быў афіцыйна прысвоены статус непаўналетніх вязняў.
На сённяшні дзень на тэрыторыі нашага раёна, на жаль, не засталося ніводнага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Пражываюць толькі 12 непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак і сакратар дадзенай грамадскай арганізацыі Галіна Філатава напярэдадні Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў павіншавалі іх з дзяржаўным святам гэту.
Па стане здароўя ніхто з гэтых людзей ужо не можа прымаць удзел у раённых мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасці, каб разам з іншымі раздзяліць радасць ад свята, але кожны з іскрынкай радасці ў вачах прыняў віншаванні ад кіраўніцтва раённага савета ветэранаў.
Мінаюць гады, пралятаюць дзесяцігоддзі, але ў памяці беларусаў назаўсёды застануцца падзеі жудасных часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усе мы абавязаны помніць пра неўміручы подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў для таго, каб больш не паўтарылася вайна.
Сяргей РАЙЧОНАК.

 

IMG_9305 (Копировать) IMG_9313 (Копировать) IMG_9317 (Копировать) IMG_9320 (Копировать)